Грамадства1717

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Прэс-служба Лукашэнкі спрабуе паказаць, што ў працоўных паездках ён праводзіць шмат гадзін. Але што насамрэч?

Праект «МотолькоПомогі» падлічыў, колькі цягнуцца працоўныя візіты Лукашэнкі ў рэальнасці.

Лукашэнка на «Дажынках». Фота: БелТА

Апошнім часам Лукашэнка ездзіць па «Дажынках». Праект піша, што кожную такую паездку тэлеграм-канал «Пул першага» спрабуе паказаць маштабна і для гэтага на працягу ўсяго дня публікуе фота і відэа з Лукашэнкам.

Калі аналізаваць яго візіты выключна па тым, як яны падаюцца ў прэс-службай у тэлеграм-канале, то складваецца ўражанне, што Лукашэнка праводзіць у паездках па 5-10 гадзін і ўвесь гэты час актыўна збліжаецца з народам. Але ў рэальнасці гэта не так, аналізуе «МотолькоПомогі».

За апошні месяц Лукашэнка 4 разы ездзіў на абласныя «Дажынкі» ў розныя рэгіёны краіны (прапусціў толькі першыя ў Магілёўскай, а сёння паехаў у Полацк), кожны раз у суботу.

Падчас візіту на «Дажынкі» ў Масты 2 лістапада прэс-служба дала справаздачу аб яго прыбыцці на свята ўраджаю ў 11:06, і на працягу наступных 5,5 гадзіны публікавала словы Лукашэнкі.

Апошні пост пра паездку выйшаў у 16:28 — там паказалі, як ён спускаецца са сцэны і ідзе размаўляць з людзьмі. Але насамрэч на той момант яго ўжо даўно ў горадзе не было, бо ў Мастах ён правёў усяго 1,5 гадзіны і паляцеў ужо ў 12:30.

Яшчэ адзін прыклад — гэта «Дажынкі» ў Валожыне, якія прайшлі 19 кастрычніка.

Пра прыбыццё Лукашэнкі ў горад напісалі ў 10:43 і далей пасты ішлі на працягу 10 гадзін. Аднак ужо ў 11:45 Лукашэнка з Валожына паляцеў.

Праект падлічыў, што ў 2024 годзе прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра як мінімум 24 яго паездкі па краіне ў буйныя райцэнтры, абласныя цэнтры і вёскі.

Кожную такую паездку Пул першага асвятляе ў сярэднім па 7-8 гадзін, а рэальна Лукашэнка там праводзіць ад 55 хвілін да 3,5 гадзіны.

Праект піша, што як мінімум у 15 паездках у 2024 годзе Лукашэнка праводзіў значна менш часу, чым спрабавала паказаць яго прэс-служба. Яны заўсёды пішуць, калі ён прыязджае, але амаль ніколі не паведамляюць, калі ён з'язджае.

Колькі часу Лукашэнка праводзіў у паездках па краіне ў 2024 годзе. Табліца: motolkohelp

Падлічана, што за 2024 год Лукашэнка сумарна месяц правёў на адпачынку ў сваіх загарадных рэзідэнцыях і ў вёсцы Александрыя. Двойчы (у лістападзе і ліпені) адпачываў у рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы, двойчы быў у Прыпяцкай рэзідэнцыі ў вёсцы Ляскавічы, і цэлых 9 разоў у Александрыі (пры чым двойчы па 5 дзён запар).

Усе гэтыя візіты яму былі патрэбныя для аднаўлення здароўя перад ці пасля замежнага візіту, робіць выснову «МотолькоПомогі». Да прыкладу, 4 ліпеня ён прыбыў у Александрыю з Астаны і быў у вёсцы цэлых 5 дзён. Такая ж сітуацыя была і перад паездкай Манголія-Іркуцк, перад якой, зноў жа 5 дзён, ён рыхтаваўся ў Александрыі і адтуль адправіўся ў Улан-Батар.

Каментары17

  • Вапр
    08.11.2024
    Враньё во всём, большом и малом.
  • Качагар
    08.11.2024
    Тунеядзец! Выстаўляйце яму рахункі на ацяпленне па поўнай!
  • нецікава
    08.11.2024
    калі паездкі сьветы са сьветнікам асвеціця?

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы3

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →