Спорт33

Грабоўскі: У «Манрэалі» я не бухаў, таму быў асобна ад братоў Касціцыных

Вядомы ў мінулым беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі даў вялікае інтэрв'ю праекту «Хакейная варка».

Экс-форвард расказаў, што падчас выступаў за «Манрэаль» (2006—2008) не ўжываў спіртнога, у сувязі з чым яму было складана знайсці агульную мову з братамі Касціцынымі, калі яны выступалі за гэты клуб.

«Мы з Сяргеем Касціцыным ваявалі толькі тады, калі я супраць «Манрэаля» гуляў [у складзе «Таронта»], а ён — супраць «Таронта». Я ж няўступлівы. (…) Я не быў у іх тусоўцы. Яны тусаваліся з Кавалёвым і Маркавым (расійскія хакеісты «Манрэаля» — НН), а я быў трошкі асобна, бо не бухаў, быў яшчэ маладым.

Думаю, ва ўсім быў вінаваты трэнер, які не стварыў патрэбную атмасферу. Была не каманда, а ўбоства: чэхі асобна, амерыканцы — асобна, і гэтак далей. Усе паасобку есці хадзілі. Гэта не каманда. Я гарачыўся таксама. Ну, вось і папрасіў абмену з «Манрэаля», — сказаў Грабоўскі (перайшоў у «Таронта» — НН).

Таксама Грабоўскі, які вярнуўся з Мінска ў Канаду, распавёў, што хоча быць трэнерам у Нацыянальнай хакейнай лізе.

«Паставіў сабе такую задачу: хачу быць трэнерам. Мне гэта падабаецца, я блізка да хакея. Але цяпер я проста не магу. Мне трэба набірацца вопыту. Калі растуць дзеці, ім хочацца дапамагчы. Вось летась я трэніраваў свайго малодшага, 7-гадовага. Спачатку думаў, што я не змагу гэтага рабіць, што гэта вельмі цяжка… але неяк я змог, мне гэта спадабалася.

… Хочацца быць трэнерам. Галоўным, не галоўным — проста быць у хакеі. Гэта асноўная мэта. І набірацца досведу. Я ў Канадзе, бо [тут] хакей — number one. І дзе яшчэ можна досведу набраць, як не ў Канадзе? Кантакты ў Таронта, я ўвесь час хаджу і гляджу на трэніроўкі — гэта каласальны вопыт. А ў далейшым — паглядзім, як лёс [распарадзіцца].

Хочацца папрацаваць у НХЛ. Скажу праўду: хочацца папрацаваць галоўным трэнерам менавіта ў НХЛ. Гэта вяршыня. Ёсць прыклад трэнера Ягора Шаранговіча (сённяшні беларускі гулец у «Калгары» — НН), які [быў] у «Калгары», а цяпер будзе працаваць у «Таронта». Ён трэніраваў «Віндзар» (у OHL — мінорная хакейная ліга штата Антарыа), дзе будзе [гуляць Ілля] Протас, потым пайшоў у «Калгары», а цяпер — у «Таронта». Трэба працаваць — проста так цябе не возьмуць. Трэба ўмець з камп'ютарам працаваць, з усімі праграмамі. Тады зможаш быць трэнерам», — сказаў Грабоўскі.

Міхаіл Грабоўскі гуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе з 2006 па 2018 год. За «Манрэаль Канадыенс» ён выступаў з 2006 па 2008 год, а затым перайшоў у «Таронта», за гэты клуб ён правёў пяць сезонаў. Потым выступаў у «Вашынгтоне», «Нью-Ёрк Айлендэрс» і «Вегас Голдэн Найтс».

Каментары3

  • Слесар
    13.08.2024
    Міша, а як жа раждзественскія турніры і каманда чорнага шлема? Хто будзе ў чэленджах брсм цяпер удзельнічаць?((

    Пс. У Вегасе не гуляў, толькі лічыўся ў ніх.
  • Стукачок
    13.08.2024
    То есть, Костицыны алкаши?
  • Заўзятар
    13.08.2024
    Лукашыстцкі пацук, ніхто табе пасаду у НХЛ не дасьць, бо як трэнер ты нікчэма, нават з драздоўскага Дынама паперлі.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной31

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной31

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →