Вайна

Украінцы падчас апошняй атакі збілі 102 ракеты і 99 ударных беспілотнікаў. Два беспілотнікі паляцелі ў Беларусь 

У ноч на панядзелак 26 жніўня расійскія войскі нанеслі моцны камбінаваны ўдар па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны. Пра ягоныя вынікі паведамляе камандаванне Паветраных сілаў УСУ, называючы гэтую паветраную атаку Украіны найбольш масіраванай за ўвесь перыяд вайны.

Паводле паведамлення прэс-службы Паветраных сілаў УСУ, усяго радыётэхнічнымі войскамі Паветраных сілаў было выяўлена і суправоджана 236 сродкаў паветранага нападу праціўніка: 127 ракет і 109 ударных БПЛА.

Сярод іх былі 3 аэрабалістычныя ракеты «Кінжал», 6 балістычных ракет «Іскандэр-М», 77 крылатых ракет Х-101, 28 крылатых ракет «Калібр», 3 крылатыя ракеты Х-22; 10 кіраваных авіяцыйных ракет Х-59/X-69; 109 ударных БПЛА «Shahed-131/136».

Удары расіяне наносілі як са сваёй уласнай тэрыторыі, так і з тэрыторыі акупаваных імі ўкраінскіх рэгіёнаў. Пры гэтым ракеты пускаліся як з зямлі, так і з самалётаў, караблёў і падводных лодак. 

Да адбіцця паветранага нападу ўкраінцы задзейнічалі ўсе магчымыя сродкі: авіяцыю, зенітныя ракетныя войскі, мабільныя агнявыя групы і падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы.

У выніку ім удалося збіць 201 паветраную цэль з 236: 102 ракеты і 99 ударных БПЛА: 1 «Кінжал»; 1 «Іскандэр-М», 1 Х-22, 99 Х-101, «Калібраў» і Х-59/69, 99 шахедаў.

Акрамя таго, як паведамляецца, некалькі беспілотнікаў былі лакацыйна згубленыя на тэрыторыі Украіны, а яшчэ два перасеклі дзяржаўную мяжу з Беларуссю. Раней пра магчымасць залёту некалькіх расійскіх беспілотнікаў у Беларусь паведамляла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, цяпер ідзе ліквідацыя наступстваў масіраванай атакі:

«На саміх аб'ектах працягваецца ліквідацыя наступстваў, рамонт, размініраванне. Дзе-нідзе дзяржава-тэрарыст атакавала грамадзянскія аб'екты касетнымі боепрыпасамі. Павінны папрацаваць сапёры, перш чым энергетыкі возьмуцца за рамонт».

Каментары

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?5

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне7

«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты1

У Беларусь прыляцеў дарадца іранскага лідара3

Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу15

Беларусы расказалі, як абыходзяць адну з забаронаў пры запісванні на падачу на польскую візу1

У Польшчы хацелі пабудаваць авіябазу, але месца аказалася занятым рэдкімі жывёламі2

Беларусу, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль у Беларусь, выдалі транзітныя нумары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?5

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →