Грамадства22

Затрымалі дырэктара па інфармацыйнай бяспецы буйной IT-кампаніі. Вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і стварэнні чата

Аляксей Еўмянкоў працуе дырэктарам па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі IS Soft. У відэа яго змушаюць казаць, што мае зарплату 16 тысячаў рублёў штомесяц.

Аляксей Еўмянкоў. Фота з ягонай старонкі ў інстаграм

Затрыманага мінчука зваць Аляксей Еўмянкоў. Яму 48 гадоў. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Праз год пайшоў працаваць у IT.

Спецыялізуецца на інфармацыйнай бяспецы, мае некалькі сертыфікацыяў ад розных міжнародных кампаніяў. Дарос да пасады дырэктара па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі IS Soft — даччынай кампаніі буйной амерыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions. Таксама кансультуе індывідуальна, дапамагае фірмам укараніць добрыя практыкі ў галіне бяспекі і адпавядаць законам у галіне інфармацыйнай бяспекі (у тым ліку GDPR).

Удзельнічаў у шматлікіх канферэнцыях, вёў уласны блог ISQA.ru. У 2010 скончыў магістратуру па спецыяльнасці «бізнэс-адміністраванне» (MBA).

Жонка Аляксея таксама айцішніца, працуе тэсціроўшчыцай. Разам яны гадуюць траіх дзяцей.

Аляксей Еўмянкоў. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin

Аляксея затрымалі каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт за «дробнае хуліганства» — стандартная практыка губазікаўцаў пры падрыхтоўцы крымінальнай справы.

На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і мае зарплату 16 тысячаў рублёў. Таксама Аляксея ў відэа абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага чата», але насамрэч гэта чат жыллёвага таварыства, дзе жыла іх сям'я. Сілавікі ў сваім відэа не дэманструюць аніякай крамолы з гэтага чату.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць Аляксея завялі крымінальную справу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • бабруйчанін
    26.08.2024
    АЛЕ Калі ні да Закона Права і бацьку с дзецьмі з заробкам 16т хапаюць каб " вытрасці" грошы нада вельмі ўпэўненым быць у "моцы" свайго Закона аб Абароне Сямьі Пасля да Закона Права павернуцца ці толькі да гэтага.??))).
    PS У 90 е " безмежнікі" лічылі гэта назаўжды .Усё як мы любім..)))..
  • Влад
    26.08.2024
    [Рэд. выдалена]

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады1

Расія забараніла ўвоз мандарынаў з Абхазіі5

Эрдаган: мэта апазіцыі — Дамаск. Мы прапанавалі Асаду разам вызначыць будучыню Сірыі, але адказу не было4

Ва Украіне з'явілася новая ракета-дрон «Пекла»

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні7

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі19

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →