Два целы, выяўленыя сёння дайверамі ўнутры затанулай ля берагоў Сіцыліі суперяхты Bayesian, аказаліся целамі вядомага брытанскага бізнесмена Майкла Лінча і яго дачкі Ханны.
Ангельская суперяхта Bayesian затанула каля берагоў Сіцыліі падчас урагану 19 жніўня. Яхта знаходзіцца прыкладна за 800 м ад берага і на глыбіні каля 50 м.
На яхце ў ліку іншых знаходзіліся Майкл Лінч, якога называлі брытанскім Білам Гейтсам, яго 18-гадовая дачка Ханна, юрыст фірмы Clifford Chance Крыс Морвіла і старшыня Morgan Stanley International Джонатан Блумер.
Раней паведамлялася аб адным афіцыйна прызнаным загінулым, 15 тых, хто выжыў, і 6 зніклых без вестак.
Каментары