Баранавіцкую авіябазу перакідваюць на поўдзень для ўзмацнення мяжы
61-ая знішчальная авіяцыйная база рыхтуе авіятэхніку для перабазіравання на аэрадром паўднёвага аперацыйнага напрамку. Тэхніку перакінуць у мэтах узмацнення дзяржаўнай мяжы Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал 61-1 авіяцыйнай базы.
«Першай на аператыўны аэрадром накіруецца перадавая каманда. Яна падрыхтуе месцы для прыёму і размяшчэння авіяцыйнай тэхнікі. Затым перабазуюцца лётны і паветраны эшалоны», — гаворыцца ў паведамленні. Які гэта аэрадром, не называецца. Найбліжэйшыя да мяжы аэрадромы — у Лунінцы і пад Гомелем.
Каментары