Грамадства33

МЗС Беларусі выклікала армянскага дыпламата і паскардзілася на кідальнікаў гародніны і яек

Ведамства запатрабавала, каб удзельнікаў акцыі пакаралі паводле армянскіх законаў.

Фота: Wikimedia Commons

У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Арменіі Нарэка Тыратурана.

Нагодай стала акцыя, якую правялі члены партыі «За Рэспубліку» каля пасольства Беларусі ў Ерэване. Удзельнікі акцыі кінулі яйкі і агародніну ў дзверы дыппрадстаўніцтва.

@nashaniva Пасольства Беларусі закідалі яйкамі і памідорамі #армения #армения #беларусь #мзс #посольство #одкб #протест #власть #правительство #урад #улада #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

МЗС Беларусі назваў гэты перфоманс актам вандалізму ў адносінах да будынка пасольства Беларусі ў Ерэване. На думку ведамства, армянская паліцыя прыняла недастатковыя меры па прадухіленні акцыі. 

«Армянскаму боку ўказана на абавязак забеспячэння прымаючай дзяржавай захаванасці беларускай дыпмісіі і яе маёмасці, а таксама бяспекі дыпламатычнага персаналу, як гэта вызначана Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах і паўсюдна прынята», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Ведамства патрабуе, каб армянскія праваахоўнікі ўстанавілі ўдзельнікаў акцыі і пакаралі іх па законе, а таксама каб тыя кампенсавалі ўрон. 

Каментары3

  • Ракет не было
    21.08.2024
    По Украине были ракеты
  • Усё па-чэснаку
    21.08.2024
    Дык ўзяўся за яйцы- армяні памідораў падкінулі, ну на салацік, сьмятану возьмеце па-бартэру на Пачобута, сваю ж сплавілі "братэрскаму" Вялічэсвеннаму і й Нярушымаму Саюзу Мяча і Арала. Ціпер зажывем... Будзем да Чукотскіх марэй жэрці БЧБ-салацік):.... "Ад Браслаўскіх азёр да Ахоцкіх марэй жруць салаты ад армянскіх друзей..."
  • 0101
    21.08.2024
    Слаба! Трэба патрабавпць каб пакаралі паводле беларускіх законаў. У сэнме “ законаў”

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Усе навіны →
Усе навіны

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі12

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99

Галоўнае
Усе навіны →