Грамадства1010

Амерыканца, які пачаставаўся беларускімі далікатэсамі і стаў зоркай тыктоку, не хацелі выпускаць з Беларусі

Памятаеце амерыканца, якога беларуская жонка накарміла крывянкай і ліверкай, а карыстальнікі тыктоку шкадавалі? Вакацыі сям’і ў Беларусі скончыліся, але памежнікі ў мінскім аэрапорце не хацелі выпускаць мужчыну на радзіму.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра прыгоды грамадзяніна ЗША ў Мінску актыўна расказвала ў тыктоку яго жонка-блогерка, якую завуць Аксана. Сама жанчына нарадзілася ў Беларусі, але больш за 6 гадоў жыве ў Тэхасе. Паехала ў ЗША на стажыроўку, сустрэла там сваё каханне, пабралася шлюбам і засталася жыць за акіянам.

У сваім блогу яна часта паказвае, як знаёміць каханага з роднай культурай. Як распавяла Аксана, у аэрапорце яна лёгка прайшла пашпартны кантроль, а яе мужа затрымалі.

— Мы не зарэгістравалі мужа як замежніка ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі. Згодна з беларускімі законамі, усе замежнікі, якія знаходзяцца ў краіне больш за 10 дзён, павінны быць зарэгістраваны. Але мы думалі, што калі муж атрымаў візу, дык рэгістрацыя яму не патрэбна.

Уся гісторыя зацягнулася на некалькі гадзін. Памежнікі патрабавалі ад мужчыны назваць адрас, па якім ён жыў у Мінску, а грамадзянін ЗША яго не памятаў.

— Яму прыйшлося разам з памежнікамі шукаць адрас па апісанні і гугл-мапах.

Пасля таго, як адрас нарэшце высветлілі, мужу Аксаны прыйшлося заплаціць у аэрапорце штраф. Сума смешная — каля 6 даляраў. І вось пасля гэтага мужчыну адпусцілі і сям’я ўсё ж паспела на свой самалёт і вылецела ў ЗША.

@oxanaamerikanka Нам - урок не будущее, а вам - информация к сведению. #беларусь #рб #минск #аэропорт #самолет #самолеты #перелет #путешествия #путешествияпомиру ♬ original sound - Oxana_amerikanka

Відэа набрала 73 тысячы праглядаў.

 

Каментары10

  • Жена-блогер - горе в семье
    17.08.2024
    Молодец, конечно, Оксана. В Ирак бы еще своего американца свозила на экскурсию. ИГИЛ, говорят, интересные туры для граждан США проводит
  • Ваў
    17.08.2024
    Капец, якія пагранцы малайцы, мурыжылі хлопца некалькі гадзін за свайго мудрагелістага заканадаўства і рвенняірваць жпу. Дзе ў свеце яшчэ нада рэгістравацца, калі маеш візу? Ну, хіба толькі у рашцы. Дарэчы, гадоў 5 таму нешта падобнае я назіраў ў РБ толькі там быў жаніх, і яго з пашпартам валтузілі толькі на стойцы рэгістрацыі. Пасля ўсяго ён добра выпіў, па дарозе дабавіў у летаку, ну а нью йрку так крычаў ад радасці ай лоав ю нью йорк, што усё паглядалі на яго як на дзівака. Хіба, то быў яго астатні візіт у сінеокую, можа і першы, таксама. Прыкра гэта ўсе
  • Погранец
    17.08.2024
    Ваў, ничего вы не понимаете! Доблестные защитники режима пополнили казну гулага на 6 долларов! Выдать всем медали!

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова9

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною10

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі2

Сапраўднай снежнай зімы на наступным тыдні не чакайце2

Хлопец на Infinity насмерць разбіўся ў Іванаўскім раёне, з ім ехала 16-гадовая дзяўчына2

Беларусы цярпілы? Няма розніцы, на якой мове размаўляць? Гурневіч не згодны36

У БДУ ў наступным годзе адкрыюць чатыры новыя спецыяльнасці — ёсць і незвычайная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова9

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →