Ежа22

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску

Блогер Яўген Мільто вырашыў пакаштаваць самую горшую шаурму ў Мінску (па водгуках на «Яндэкс Картах»). Насамрэч так нясмачна?

Блогер Яўген Мільто і вакзальная шаурма. Тут і далей: скрыншоты відэа ютуб-канала milTOP

Відэа блогер выклаў на сваім ютуб-канале.

Першае месца, куды ён пайшоў, — «Эль Донэр». Рэйтынг — 1,9 зоркі. У каментарах скардзіліся на хамскае абслугоўванне і кашмарны смак.

Блогер узяў шаурму за 8 рублёў.

Шаурма з «Эль Донэр»

«Вельмі шмат капусты, мяса ледзьве бачнае пакуль, але не настолькі агідна, каб паставіць адзін бал», — каментуе ён. Соус пахваліў.

Агулам больш-менш, рашыў хлопец. 

Наступны пункт — Doner House у гандлёвым цэнтры «Галерэя» з 2,2 зоркі. «Шкада тую карову, якая памерла дзеля гэтай шаурмы», — пісалі ў каментарах.

Шаурма з Doner House

Там блогер узяў шаурму за 10,9 рубля. Праўда, з курыцай.

«Пры першым укусе было і мяса, і не так шмат капусты, як пра гэта пісалі. Вельмі многа было самога праснака. Соусу было шмат», — расказвае ён.

Але пазней капусты стала болей, а соусу недастаткова, шаурма аказалася сухая. Блогер паставіў бы ёй 3,5 бала.

Апошні прыпынак — кіёск «Шаурма Кава» ў пераходзе чыгуначнага вакзала. Рэйтынг 1,3 зоркі. 

«Вам смачную?» — спыталі ў Яўгена, калі ён папрасіў шаурму. Ён узяў «смачную» — за 6 рублёў.

Ужо гатовую шаурму абсмажылі і аддалі хлопцу.

«Калі вы даўно не елі капусту, вам сапраўды сюды. Пакуль мяса няма», — каментуе блогер.

Шаурма з вакзальнага кіёска

Яму не спадабалася, што было шмат слаёў лаваша без начынкі, а мяса знайшлося толькі ў сярэдзіне.

Капуста гарчыць, курыца перавараная, лаваш падобны да слоенага цеста, апісаў вакзальную шаурму хлопец.

«Я б не рэкамендаваў яе есці», — заключыў блогер і пацвердзіў, што шаурма апраўдвае свой жудасны рэйтынг.

Каментары2

  • ік-котка
    22.12.2024
    «Шкада тую карову, якая памерла дзеля гэтай шаурму», — пісалі ў каментарах.
    а ці карова тое была? на вакзале-то?
  • щаверма ад щефа
    22.12.2024
    відосік (гл. на ю-туб) - Шаверма от Ильи Лазерсона. "Божественный" РЕЦЕПТ в тарелке.
    паўгадзіны ржача

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →