Грамадства33

«Чарнецкі думае, што слуцкі пояс — папруга, якой яго баця лупцаваў у дзяцінстве» — Халезін пра новага міністра культуры

У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін выказаў свой погляд на ролю Міністэрства культуры Беларусі і яго новага кіраўніка.

Руслан Чарнецкі. Фота: БелТА

Як вядома, нядаўна новым міністрам культуры быў прызначаны акцёр Руслан Чарнецкі. Каментуючы гэта прызначэнне, Мікалай Халезін заўважыў:

«А чым гэта лепш за начальніка аддзела кадраў шклянога камбінату? (З 2005 па 2009 год Міністэрства культуры ўзначальваў колішні аднакурснік Лукашэнкі Уладзімір Матвяйчук, які раней быў дырэктарам па кадрах і ідэалогіі на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» — НН). Тая ж фігня. Гэтыя ўсе прыстасаванцы — гэта такая …»

Па словах Халезіна, у Беларусі захаваўся яшчэ савецкі падыход да кіравання сферай культуры, калі праз міністэрства ідзе размеркаванне грошай для ўсіх устаноў. На яго погляд, так не павінна быць. Рэжысёр прыводзіць прыклад Вялікабрытаніі, дзе на працягу доўгага часу жыве.

«Я не ведаю, хто міністр культуры ў Вялікабрытаніі. Ёсць нехта на гэтай пасадзе ці не? Нецікава. І тут павінна быць мне нецікава. Бо Міністэрства культуры павінна займацца захаваннем спадчыны. Усё, больш нічога. Музеі, бібліятэкі павінны быць, нейкія архівы і іншае. І, напэўна, два тэатры можна ім аддаць. Вось вам Купалаўскі, вось вам Оперны. Вось займайцеся. З абазначаным бюджэтам. Астатняе не ваша справа, не лезьце. Таму што культура (мастацтва — мне бліжэй гэты тэрмін), павінна жыць гэтак жа свабодна, як і павінны бізнэсмены жыць, як і павінны спартсмены жыць».

«У Вялікабрытаніі міністэрства займаецца толькі нейкімі культавымі для краіны [рэчамі]. Яны павінны весці перамовы з рускімі аб вяртанні крыжа Еўфрасінні Полацкай. Ці набываць «Біблію» Скарыны, якая выстаўлена на аўкцыён».

Халезін заўважае, што Міністэрства культуры павінна таксама фінансаваць праекты, якія будуць паказаны за мяжою. Для гэтага ў яго павінны ўвайсці сапраўдныя эксперты.

«Гэта эрудзіраваныя, талковыя, разумеючыя людзі. Іх [у Беларусі] не так мала, як падаецца. І ўсё. І тады дакладна ніхто не згадае прозвішча [міністра культуры].

І [міністрам] будзе не гэты акцёрышка. Ён дакладна не зможа такім стаць. Таму што яму яшчэ трэба зразумець, што такое крыж Еўфрасінні Полацкай, слуцкі пояс. Ён думае, што гэта папруга, якой баця яго лупцаваў, зробленая ў Слуцку на скурагалантарэйнай фабрыцы».

Глядзіце цалкам:

Каментары3

  • +
    23.12.2024
    вось тут з ім нельга не пагадзіцца
  • -
    23.12.2024
    "Бо Міністэрства культуры павінна займацца захаваннем спадчыны. Усё, больш нічога."
    а тут наадварот руйнуецца... забараняюцца кнігі ў тым ліку беларускіх класікаў і г.д.
  • Тэатральны крытык
    23.12.2024
    З Чарнецкага моцна пруць комплексы актора з танных расейскіх серыялаў. Гэта калі вельмі хочацца славы, але глядач нават не памятае, што было ў папярэдняй серыі мыльнай оперы, а часам нават ня ведае яе назвы. Вось зайздройсцлівы Чарнецкі і спрабуе самазацвердзіцца праз бязмежнае халуйства да ўзурпатара і зачыстку беларускай культуры ад усіх, хто вышэйшы за яго па ўзроўні.

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну18

Беларуска расказала, колькі зарабляе як Снягурка ў Польшчы20

Мінск пачаў атрымліваць трамваі з нізкай падлогай. Вось як яны выглядаюць8

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек5

Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны8

У Стаўрапольскім краі РФ выбухнуў ларок з феерверкамі ВІДЭА1

Самалёт ЗША падбілі «сяброўскім агнём» над Чырвоным морам1

«Гэта літаральна зрывае дах!» Тэлевядучая Люцыя Герашчанка распавяла пра паездку ў Індыю з сынам8

Ужо тыдзень у Расіі не могуць знайсці мужчыну, які забіў паліцэйскага, а пасля згвалціў і забіў яго маладую жонку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова5

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →