Грамадства1414

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Святлане Скаражонак было ўсяго 29 гадоў. Пра яе смерць стала вядома ў пачатку студзеня 2021 года.

Святлана Скаражонак​. Фота: «На страже»

Святлана Скаражонак была супрацоўніцай жаночага ўзвода мінскага АМАП. Бадай, самай публічнай. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ.

Яе бацька быў памежнікам, у савецкі час служыў у Афганістане і Туркменістане. Маці — культработніца. Сама Святлана нарадзілася ў Нясвіжы. У сям'і дзяўчына была адзіным дзіцем.

Скончыўшы факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, Святлана прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС, а ў 2014 годзе рэалізавала студэнцкую мару і стала служыць у АМАП.

Пра яе смерць стала вядома ў пачатку студзеня 2021 года з некралога ў газеце «На страже». Прэс-служба МУС спачатку пакінула пытанне пра смерць Скаражонак без каментароў.

Тады ж папаўзлі чуткі пра тое, што дзяўчыну да смерці збіў яе муж, які таксама служыў у АМАП. У красавіку 2021 года ў МУС заявілі, што гэта «поўная дэзынфармацыя», а Святлана памерла «ад хваробы».

«Мы разбіраліся для сябе, цалкам паднялі ўсю інфармацыю. Супрацоўнік АМАП яе не забіў дакладна», — адказвалі ў МУС.

З базы даных памерлых жыхароў Беларусі, якую атрымалі «Кіберпартызаны», стала вядома, што Святлана памерла 31 снежня 2020 года — на самы Новы год. У прычынах смерці пазначаны код R99 — «іншыя недакладана пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці».

Можна меркаваць, што калі б яна насамрэч памерла ад хранічнай хваробы, то няпэўнасці ў медыкаў было б менш.

Тым не менш дакладнага адказу на пытанне, што ж здарылася 31 снежня 2020 года ў кватэры маладой жанчыны, дагэтуль няма.

Раней судмедэкспертка тлумачыла ў каментары «Люстэрку», што такі код — R99 — звычайна выкарыстоўваюць у выпадках, калі было праведзена ўскрыццё цела, каб высветліць дакладную прычыну смерці чалавека, але на момант ускрыцця прычына смерці застаецца дакладна не зразумелай або выклікае сумневы.

«Што менавіта ён [доктар] можа падазраваць: захворванне ці гвалтоўную прычыну смерці, — на гэтым этапе невядома нікому, акрамя самога доктара», — тлумачыла судмедэкспертка.

Аналагічны код стаіць у пасведчаннях аб смерці Вітольда Ашурка і Уладзіміра Макея. І ў той, і ў другой гісторыі ў грамадства засталося шмат пытанняў.

Каментары14

  • Бог не цяля……
    22.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Яська
    22.12.2024
    Яна пайшла ў АМАП у 2014, пасля збіцця шэсця Някляева карпенкоўцамі, разгону плошчы-2010 і рэпрэсій першай паловы 2011. Таму ні кроплі не шкада.
  • Ё
    22.12.2024
    Можа хопіць светлае імя Вітольда Ашурка мяшаць з гэбэшнікам Макеем і супрацоўнікамі Амапа? Маўляў "мы не знаем всей правды, не всё так однозначно". Вітольда катавалі і забілі ў турме. Кропка. А на Макея і вось гэтую, неяк пофік.

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →