Мінск пачаў атрымліваць трамваі з нізкай падлогай. Вось як яны выглядаюць
Гэта першая новая мадэль за шмат гадоў, піша Blizko.by.
«Трамваі Т811 для Мінска нарэшце можна разгледзець без ахоўнай плёнкі», паведаміў «БКМ Холдынг» (ён жа «Белкамунмаш»).
«БКМ Холдынг» пачынае адгрузку, прыёмку вядуць спецыялісты «Мінсктранса». Перад выхадам на лініі з пасажырамі вагоны яшчэ павінны прайсці абкатку.
Даўжыня трамвая — 16,5 метра, максімальная маса — 33 тоны, у салоне 35 сядзячых месцаў, а ўсяго вагон можа прыняць 159 пасажыраў.
Нягледзячы на тое, што трамвай аднасекцыйны, у яго чатыры дзверы, што павінна палегчыць уваход-выхад пасажыраў з салона. У салоне ёсць кандыцыянер, дадаткова можна ўсталяваць сістэму ўліку пасажырапатоку, GPS і Wi-Fi.
Каментары