Еўропа не можа існаваць без Расіі і Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 снежня на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным у Мінску, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Масквы шмат пунктаў сутыкнення, і беларусы разлічваюць на развіццё супрацоўніцтва з расійскай сталіцай.
«Гэта побач, гэта наш родны горад. Нашы людзі там мільёнамі за год бываюць, вельмі задаволеныя. Многія на Новы год едуць у Маскву, каб проста сфатаграфавацца на асобных лакацыях. Я гэта падтрымліваю, вельмі рады і арыентую прэзідэнта Расіі на тое, каб у гэтым велізарным будаўніцтве хуткасных чыгуначных дарог мы, магчыма, аддалі прыярытэт трасе праз Мінск на Брэст — святое месца для рускіх і беларусаў, украінцаў, усіх народаў Савецкага Саюза. Думаю, рана ці позна (а пасля Эміратаў абсалютна ўпэўнены) Еўропа адкрыецца для нас. Еўропа не можа без Расіі існаваць, без нас яна існаваць не можа, таму патрэбны добрыя хуткасныя дарогі. Ды і каб беларусы маглі хутчэй прыехаць у Маскву і наадварот», — сказаў ён.
Каментары