Свет88

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць

ЗША кантралявалі канал да канца 1999 года, пасля чаго перадалі кіраванне панамскім уладам у адпаведнасці з пагадненнем 1977 года.

Панамскі канал. Фота: Matias Delacroix, File

Дональд Трамп паскардзіўся на занадта высокія тарыфы за праход амерыканскіх судоў праз Панамскі канал і прыгразіў вярнуць яго пад кантроль ЗША, піша Бі-бі-сі.

«Аплата, якая бярэцца Панамай, смехатворная і вельмі несправядлівая. Гэты поўны грабёж нашай краіны будзе неадкладна спынены», — заявіў абраны прэзідэнт на канферэнцыі кансерватараў у Арызоне.

Да гэтага Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што Панамскі канал з’яўляецца «жыццёва важным нацыянальным актывам» ЗША, а былы прэзідэнт Джымі Картэр «аддаў яго за адзін даляр».

ЗША кантралявалі канал да канца 1999 года, пасля чаго перадалі кіраванне панамскім уладам у адпаведнасці з пагадненнем 1977 года.

Каментуючы заявы Трампа, прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна падкрэсліў, што канал належыць яго краіне, і гэтае пытанне не абмяркоўваецца.

«Кожны квадратны метр Панамскага канала і прылеглых да яго тэрыторый належыць Панаме і будзе належаць ёй і надалей, — заявіў ён. — Суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны не могуць быць прадметам абмеркавання».

Паводле яго слоў, тарыфы ўсталёўваюцца зыходзячы з рыначных умоў і выдаткаў на эксплуатацыю канала і абслугоўванне інфраструктуры.

Трамп таксама заявіў, што Панамскім каналам «павінна была кіраваць выключна Панама, а не Кітай або хтосьці іншы». «Мы ніколі не дазволім, каб ён трапіў у чужыя рукі!» — падкрэсліў рэспубліканец.

«Канал не знаходзіцца ні пад якім кантролем, прамым або ўскосным, ні з боку Кітая, ні з боку Еўрасаюза, ні з боку ЗША або якой-небудзь іншай дзяржавы», — сказаў Муліна.

«Гэта мы яшчэ паглядзім», — адказаў на гэта Трамп у Truth Social.

Панамскі канал, будаўніцтва якога было завершана ЗША ў 1914 годзе, з’яўляецца адным з галоўных суднаходных каналаў у свеце. Штогод праз яго праходзіць каля 14 тысяч судоў.

Каментары8

  • Acab
    23.12.2024
    Дзяржнавалач дзеліць лупы
  • Руды
    23.12.2024
    Во дзе рэднэкаўскі ё*******
  • Янка
    23.12.2024
    Трамп (альбо Маск, бо ўжо незразумела, хто з іх найглаўнейшы) нават не разумее, што сваімі разважаннямі пра прыналежнасаць Панамскага канала, ён узмацняе іншую дыскусію - пра прыналежнасць Аляскі і Каліфорніі, якія былі набытыя ЗША у Расейскай Імперыі, шчыра кажучы, таксама вельмі танна.

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»34

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа закрыць праграму рэпатрыяцыі дэпартаваных у СССР, іх нашчадкаў і сем'яў

У берасцейца на прагулцы раптоўна загінуў сабака: абставіны вельмі нечаканыя, але гэта досыць небяспечны прэцэдэнт9

Былы супрацоўнік крамы Symbal.by расказаў, як правёў будысцкі адпачынак — 10 дзён без смартфона і размоў1

$700 мільёнаў на звалцы — цяпер канчаткова. Брытанец не зможа выкапаць са смецця свой дыск з біткойнамі

«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным3

Што замінае лукашыстам паказаць Ціханоўскага?2

У Беларусі ўначы адключалі YouTube і не толькі16

Па $200 тысяч за кожнага забітага амерыканца. Як расійская разведка плаціла талібам за тэракты4

Прапаведніку Мікалаю Хілу далі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»34

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →