Няясна, ці быў беларус, які памёр на вакзале ў Варшаве, бяздомным
Пракуратура Варшавы не ўпэўненая, што беларус, які памёр на вакзале ў нядзелю, быў бяздомным. Гэта вынікае з адказу афіцыйнага прадстаўніка ведамства Пятра Скібы, які атрымала на свой запыт Еўрарадыё.
Скіба пацвердзіў, што такая падзея сапраўды была. Цела грамадзяніна Беларусі цяпер знаходзіцца ў Інстытуце судовай медыцыны ў Варшаве. Паліцыя яшчэ не перадала матэрыялы справы ў пракуратуру, таму пакуль там не могуць паведаміць нічога больш.
Інцыдэнт адбыўся 22 снежня. Сведкі здарэння паведамілі, што мужчына «паслізнуўся і ўпаў у дзвярах» цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Варшаве. Яму было 52 гады.
Выданне Miejski Reporter па свежых слядах паведаміла, быццам ён быў бяздомным, але цяпер упэўненасці ў гэтым няма.
Каментары
Беларусы ў Варшаве, падыміце дупу ды схадзіце хто ў тую Пракуратуру высветліце асабіста імя нашага хлопца - ніякай надзеі на гэтых балбатуноў няма!