Паведамляецца, што ён быў бяздомным.
На Цэнтральным вакзале ў Варшаве памёр 52-гадовы беларус.
Мужчына ў нейкі момант упаў у дзвярах вакзала на падлогу. Відавочцы неадкладна паведамілі пра гэта службам, піша Miejski Reporter.
Нягледзячы на працяглую рэанімацыю, мужчына памёр. Як высветлілася, ён быў бяздомным.
На месцы здарэння працуюць паліцыя і дзве брыгады хуткай дапамогі. Смерць была выклікана натуральнымі прычынамі.
Каментары
Выдумаюць сацыялісты нейкіх нацыянальнасьцяў ці ўстойлівых сувязяў - грамадзянстваў. А на справе гэта прыгоньніцкія статусы, старшыня якога ЦК скубе поўсьць зь нявольніка.
Зрэшты, гэты ўцек ад "свайго" старшыні да варшаўскага, такога самага, старшыні
А калі на вакзале акалець, стану?