Пра здарэнне напісалі чытачы пабліка «Стыдно Минск». Паводле іх даных, здарэнне адбылося ўчора на сеансе ў 17 гадзін. Афіцыйна інфармацыя не пацверджана.
У канале размясцілі відэа, на якім здалёк бачна, як побач з бортам ляжыць накрыты чалавек. Яго агарадзілі металічнымі поручнямі.
Адзін з каментатараў пра здарэнне напісаў, што мужчына «на ўсёй хуткасці ў борт уехаў, потым яго яшчэ хвілін 30 адкачвалі. Ён з жонкай і з сынам быў». Іншы дадаў, што на від мужчыну было 35-40 гадоў.
Нягледзячы на тое, што на відэа побач з чалавекам, які ляжыць, катаюцца людзі, у каментарах напісалі, што сеанс быў спынены, грошы за яго людзям вярнулі.
Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.
Каментары