Кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістравалі Лукашэнку і ўсіх чатырох яго спарынг-партнёраў
Зарэгістраваныя Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая.
Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў завяршыўся 6 снежня. Па версіі ЦВК, усе кандыдаты змаглі сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў.
Цэнтрвыбаркам агучыў такія лічбы сабраных подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты.
1. Лукашэнка — 2 518 145
2. Гайдукевіч — 134 472
3. Сыранкоў — 125 577
4. Канапацкая — 121 077
5. Хіжняк — 112 779
Збор подпісаў прайшоў «ва ўстаноўленым законам парадку», заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.
«У ЦВК скаргі не паступалі. Выбаршчыкі звярталіся ў інфармацыйна-даведачны цэнтр ЦВК з пытаннямі аб месцы правядзення пікетаў па зборы подпісаў, аб дакументах, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы членаў ініцыятыўных груп, аб магчымасці паставіць подпіс пры прад'яўленні іншага, акрамя пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты, дакумента», — расказаў Ігар Карпенка.
Зарэгістраваныя Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая.
Так званая агітацыйная кампанія пройдзе з 1 па 25 студзеня. Выбары — 26 студзеня.
Каментары