Хлопец на Infinity насмерць разбіўся ў Іванаўскім раёне, з ім ехала 16-гадовая дзяўчына
Малады кіроўца пайшоў на абгон і на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з Audi.
Аварыя здарылася ў нядзелю каля 11:50. 20-гадовы кіроўца ехаў на Infinity па дарозе Н-472 «Іванава — Моталь — Тышкавічы — Аброва».
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 7 кіламетры названай аўтадарогі хлопец пайшоў на абгон і на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з Audi. За стырном другой машыны быў 45-гадовага мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца Infinity загінуў, 16-гадовая дзяўчына, якая ехала з ім, і кіроўца Audi дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану здароўя, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Каментары