У сталіцы адбылася адна з самых дарагіх аварый.
Аварыя здарылася днямі каля гандлёвага цэнтра «Замак». Rolls-Royce Cullinan збочваў направа, але не паспеў праскочыць перад аўтобусам.
«Сутыкнуліся Rolls-Royce за 500 000 даляраў і МАЗ. За рулём аўтамабіля была маладая дзяўчына, гадоў 18-20. Яна пры павароце не паспела праскочыць», — так каментуе аварыю сведка, піша Onliner.
Аварыю не назавеш сур'ёзнай, аднак яна ўсё роўна стала адна з самых дарагіх у сталіцы: Rolls-Royce Cullinan сапраўды можна купіць за паўмільёна даляраў і нават даражэй.
Гэта не першае здарэнне з аўтамабілем люксавай брытанскай маркі ў Мінску: у 2021 годзе Rolls-Royce Wraith расійскага блогера знёс слуп на Матусевіча. Тады наступствы для машыны былі куды больш сур'ёзныя.
Каментары
зарабіла?