У бальніцу ў Калядзічах у чэрвені Ігар трапіў з-за падазрэння на язву страўніка.
Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін, піша «Вясна».
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Каментары