Міліцыя праводзіць праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёламі пасля фестывалю «Pets fest»
У жорсткім абыходжанні з жывёламі міліцыянты западозрылі трох дзяўчат.
Падчас маніторынгу інтэрнэту міліцыя пабачыла інфармацыю, што тры дзяўчыны ўзялі шчанюка і кацяня на фестывалі аматараў хатніх жывёл «Pets fest», а потым шчанюка знайшлі прывязаным на прыпынку.
Валанцёры таксама скардзіліся ў сеціве, што дзве з трох дзяўчын у 2021 годзе бралі кацяня і ледзь не загубілі яго.
Міліцыя распачала праверку. За жорсткае абыходжанне з жывёламі заканадаўствам Беларусі прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Каментары