ЗША прызналі апанента Мадуры пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле, але з удакладненнем
Пры гэтым Вашынгтон устрымаўся ад прызнання Эдмунда Гансалеса новым лідарам краіны.
ЗША ў чацвер прызналі кандыдата ад апазіцыі Эдмунда Гансалеса пераможцам спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле, адкінуўшы заявы дзейнага прэзідэнта Нікаласа Мадуры аб ягонай перамозе, піша «Голас Амерыкі» са спасылкай на Reuters.
«Улічваючы шматлікія сведчанні, Злучаным Штатам і, што самае важнае, венесуэльскаму народу відавочна, што Эдмунда Гансалес Уруція атрымаў большасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле 28 ліпеня», — заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у чацвер.
Аднак Вашынгтон абмежаваўся віншаваннем Гансалеса з паспяховай кампаніяй, устрымаўшыся ад яго прызнання новым лідарам Венесуэлы.
Спрэчкі аб выніках прэзідэнцкіх выбараў выклікалі пратэсты ў Венесуэле. Выбарчая рада Венесуэлы абвесціла Мадуру, які кіруе краінай з 2013 года, пераможцам выбараў 28 ліпеня, які атрымаў 51 адсотак галасоў.
Аднак апазіцыя краіны заявіла, што, паводле яе звестак, пасля апрацоўкі прыкладна 90% галасоў Гансалес атрымаў у два разы больш падтрымкі, чым дзейны прэзідэнт. Гэта адпавядае даным незалежных апытанняў, праведзеных перад выбарамі.
Апазіцыя апублікавала падрабязныя вынікі на публічным сайце, а ўрад пакуль не прадаставіў ніякай інфармацыі акрамя агульнай колькасці галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата.
У сваёй заяве Блінкен устрымаўся ад пагроз новых санкцый супраць Венесуэлы, але намякнуў на магчымыя «пакаранні». Агенцтва Reuters паведаміла ў аўторак, што Вашынгтон разглядае магчымасць увядзення новых санкцый пасля спрэчных выбараў.
«Мы цалкам падтрымліваем працэс аднаўлення дэмакратычных нормаў у Венесуэле і гатовыя разгледзець магчымасці яго падтрымкі разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі», — адзначыў Блінкен.
Дзяржсакратар ЗША таксама заклікаў забяспечыць абарону лідараў апазіцыі.
«Праваахоўныя органы і сілы бяспекі не павінны стаць інструментам палітычнага гвалту, які выкарыстоўваецца супраць грамадзян, якія ажыццяўляюць свае дэмакратычныя правы», — сказаў ён.
Прэзідэнты Бразіліі, Мексікі і Калумбіі заклікалі Венесуэлу апублікаваць падрабязныя вынікі галасавання.
Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні
У Венесуэле ўспыхнулі масавыя пратэсты. Дэманстранты ў адным з гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА
МЗС Венесуэлы вырашыла адклікаць паслоў з краін, якія раскрытыкавалі агучаныя вынікі выбараў
Прэзідэнт Аргенціны Мілей заклікаў армію Венесуэлы абараніць дэмакратыю і волю народа
Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы
Каментары
А як Маск адстаіць Вольны Сьвет на рынзе, так завезімо Мадуру да сяброў на Кубу. А менавіта на Гуантанаму