На днях у Маладзечанскім раёне знойдзены труп 42-гадовага мужчыны з прыкметамі наезду аўтамабіля. Кіроўца з месца ДТЗ уцёк.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку і ДАІ УУС Міншчыны разам з калегамі з Маладзечанскага РАУС устанавілі, што 46-гадовы мясцовы жыхар на Сitroen ноччу ўчыніў наезд на пешахода, які ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.
Кіроўцу-бяспраўніка затрымалі і завялі крымінальную справу. Раней фігурант судзімы за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе прэс-служба МУС.
Каментары