Свет77

Самалёт AirBaltic з-за буры заляцеў у паветраную прастору Беларусі

У сераду самалёт авіякампаніі, які ляцеў з Рыгі ў Косава, быў вымушаны заляцець у паветраную прастору Беларусі з-за моцнай буры на мяжы Літвы і Польшчы, паведамляе Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: airbaltic.com

Cамалёт AirBaltic Airbus A220-300 у ноч на сераду, у 00.03 вылецеў з Рыгі і павінен быў ляцець праз Літву і Польшчу ў сталіцу Косава Прышціну.

20 хвілін самалёт правёў у паветранай прасторы Беларусі.

«Паветраная навігацыя» пацвердзіла, што самалёт AirBaltic з-за буры залятаў у паветраную прастору Беларусі.

Авіякампаніям, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕС, забаронена карыстацца паветранай прасторай Беларусі пасля 23 мая 2021 года, калі ў Мінску прымусова быў пасаджаны самалёт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.

Каментары7

  • Сымон
    17.07.2024
    Фактычна, палёты праз Сувалкскі калідор патэнцыйна небяспечныя для актывістаў.
  • імя
    17.07.2024
    Ужо ўяўляеце, колькі было б воні, калі б заляцеў беларускі на тэрыторыю Летувы? Кшталту:
    - Ряяяя, агрэсары, шпіёны!
    - Парушэнне паветранай прасторы, дасылаем ноту пратэста!
    - Ліцьвіністы бамбяць мірных салдатаў НАТА на мяжы!
    - Паветраныя піраты-кантрабандысты, ряяя!
    - Склікаем раду бяспекі, яшчэ больш абмежаванняў супраць беларусаў! Яны за гэта адкажуць!
  • Віленчук
    17.07.2024
    Ён ляцеў ня ў "Косава", а ў Сэрбію. Бо Косава - Сэрбія, Крым - Украіна, Хеброн - Ізраіль.

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай1

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме15

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →