Грамадства2727

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі

Святлана Ціханоўская пракаментавала абмежаванні, якія ўвяла ў дачыненні да аўтамабіляў з Беларусі Латвія і якія могуць таксама ўвесці іншыя суседзі па Еўрасаюзу. Яна паведаміла, што яе каманда знаходзіцца на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, даводзячы неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕС на сваіх аўтамабілях.

Фота: БелТА

Рашэнне аб абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў Ціханоўская назвала «паспешлівым і шкодным», якое «ў першую чаргу б’е па людзях, а не па рэжыму Лукашэнкі».

Таму Ціханоўская і Аб'яднаны пераходны кабінет вядуць працу, каб дамагчыся змены гэтага рашэння, і маюць пэўныя поспехі: 

«Сёння мы маем дамоўленасць: абмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух (аўтобусы, маршруткі і т.п.). Таксама беларусы, якія жывуць у Еўрасаюзе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары». 

У той жа час Ціханоўская разумее, што гэтая палёгка ўсё адно не вырашыць праблему мабільнасці беларусаў, і ўпэўненая, што мяжа з Еўрасаюзам павінна быць адкрытая для беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым і бачаць будучыню сваёй краіны ў Еўропе. Таму выказвае рашучасць працягваць надалей бараніць інтарэсы беларусаў.

Дадатковыя тлумачэнні па гэтым пытанні даў у фэйсбуку галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго слоў, рашэнні аб абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі прымае не МЗС, а найперш мытныя службы ці міністэрства транспарту згодна з дырэктывай Еўрасаюза.

Абмежаванні гэтыя маюць шмат прычын: і кантроль над абыходам санкцый Расіяй, і змяншэнне нагрузкі на памежныя пераходы, і барацьба за галасы выбаршчыкаў, якія выступаюць за жорсткія абмежаванні, і пытанні бяспекі. Таксама ў Латвіі сцвярджаюць, што расейцы рэгіструюць свае аўтамабілі на беларускія нумары, і гэта дазваляе ім абыходзіць абмежаванні.

У той жа час Вячорка ўпэўнены, што тыя, хто ўводзіў абмежаванні, не пралічвалі палітычных наступстваў — што яны б’юць па праеўрапейскіх настроях беларусаў і запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расіяй. Бо так еўрапейцам прасцей.

Каб гэтую розніцу тлумачыць, акурат вельмі важныя сустрэчы, паездкі, размовы, любая актыўнасць беларусаў. Цяпер каманда Ціханоўскай спрабуе дабіцца выключэнняў, каб беларусы змаглі ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях праз мяжу і на тэрыторыі ЕС. Пакуль жа просяць адтэрмінаваць выкананне рашэння ў Польшчы і Літве, а таксама ў Латвіі.

Каментары27

  • Жора
    16.07.2024
    Пусты бяссвязны набор словаў. Пасажырскі рух (аўтобусы) не закранутыя абмежаваннямі - да чаго выносіць у загаловак тое, што й так не мяняецца. А вось абмежаванне персанальных аўто - гэта вялікі правал "прадстаўніцтва" Ціханоўскай інтарэсаў беларусаў. І заяву трэба рабіць не ў сваім тэлеграмчыку для беларусаў і лагоднымі словамі, а рэзка, на сустрэчах з кіраўніцтвам Латвіі. Якіх у Ціханоўскай за чатыры гады было больш чым дасткова. Вынік гэтых сустрэч навідавоку - беларусы не могуць уехаць у Латвію на аўто. ПРАВАЛ. Аблажаліся.
  • Мандриан
    16.07.2024
    Офисные уже готовы себя приписать к любой новости. Сказали бы сразу, что запрет введен по прямому указанию лiдаркi, и что правительство Латвии постоянно на связи с офесом для получения дополнительных консультаций
  • мытніца
    16.07.2024
    значыць так. аўтобусы і маршруткі праязжаем спакойна. гаранта гарантуе

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта6

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Усе навіны →
Усе навіны

Шорты рана хаваць. Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

Пад Слуцкам загінула 28-гадовая байкерша4

Адзінокі ўзбуджаны дэльфін нападаў на купальшчыкаў у Японіі. Магчыма, такіх выпадкаў паўсотні3

«У Мінску за месяц $1000 зарабляў на здымках». Інтэрв'ю з Андрэем Ткачовым — пра жыццё ў Кіеве, беларускіх медыкаў, ганарары мадэлі і сарамлівасць14

Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?2

Атаман Моніч і яго жанчыны: беларускія антысавецкія партызаны, калі каханне сплялося з палітыкай3

Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр12

Саша Філіпенка расказаў, як выставіў свае ўзнагароды на аўкцыён для дапамогі расейцам, якія супраць вайны, і што з імі стала4

Зяленскі заявіў, што Украіна хоча прымусіць Пуціна спыніць вайну дыпламатычна, але і гатовая зрабіць гэта сілай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта6

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Галоўнае
Усе навіны →