Афіцыйныя выхады прынцэсы на публіку, якая ўжо некалькі месяцаў змагаецца з ракам, сталі вельмі рэдкія.
Кенсінгтанскі палац выпусціў доўгачаканы рэліз: прынцэса Кейт, хворая на рак, наведае фінал мужчынскага тэніснага турніру Уімблдона ў нядзелю.
Прынцэса Уэльская, жонка брытанскага прынца Уільяма, возьме ўдзел у фінале мужчынскага адзіночнага разраду Уімблдонскага чэмпіянату ў нядзелю, 14 ліпеня, — піша палац.
Па звестак брытанскага інфармацыйнага агенцтва PA, яна ўручыць трафей пераможцу турніру: Новаку Джокавічу або Карласу Алькарасу. Пачатак фіналу а 16-й па мінскім часе.
У Джокавіча — 24 выйграныя тытулы на турнірах Вялікага шлема (г.зн. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Ралан Гарос, Уімблдон і Адкрыты чэмпіянат ЗША).
Гэта рэкорд, столькі ж у аўстралійкі Маргарэт Корт, якая выступала ў 1960-х.
Каментары