Свет2020

«Я казала, што гэта сабака». Памятаеце пра барана, якога абмяркоўвае ўся Польшча? Яго гісторыю расказала гаспадыня

Памятаеце жанчыну, якая везла барана ў цягніку Катавіцы — Беласток? Ён загадзіў вагон першага класа, і таму незвычайных пасажыраў высадзілі. А потым аказалася, што жанчыну ведае беларуская таксістка з Познані, якая аднойчы падвозіла жывёлу. Пасля таго як MOST распавёў гісторыю таксісткі, з рэдакцыяй звязалася ўладальніца барана Аліса — кітаянка з ЗША, якая выдатна гаворыць па-руску. Яна расказала, як і навошта купіла барана на мяжы з Беларуссю, чаму падарожнічала з ім па Германіі, ад чаго лячыла жывёлу ў Познані і, нарэшце, як вярталася з ім у Беласток.

Аліса з баранам Шэкам у Берліне. Фота з яе архіва

Выратавала барана ад з'ядзення

Аліса нарадзілася ў ЗША, але ў яе кітайскія карані. У апошнія пяць год дзяўчына жыве ў польскім Беластоку. Тут яна працуе рэпетытарам англійскай мовы.

У Алісы ўжо быў досвед клопату аб свінні і карове, а ў чэрвені гэтага года яна знайшла барана на польскім сайце аб'яў olx.pl.

— Звычайна людзі ядуць бараноў. Я падумала, што магу яго выратаваць, — патлумачыла дзяўчына.

Прадаўцом аказаўся фермер, які жыве недалёка ад мяжы з Беларуссю. Ён прадаваў барана за 600 злотых (каля 500 рублёў), і дзяўчына наважылася купіць.

Потым яна арандавала зямлю на ферме ў 40 хвілінах язды ад Беластока, дзе зараз і жыве баран па мянушцы Шэк. Тамака за ім прыглядаюць фермеры. За арэнду ўчастка і паслугі фермераў Аліса плаціць 3 тыс. злотых (каля 2500 рублёў) у месяц.

Пасябравала барана з нямецкімі суродзічамі

У пачатку ліпеня Аліса са сваім новым гадаванцам па мянушцы Шэк адправілася ў падарожжа па Германіі. Спачатку яны дабраліся на таксі з Беластока да Аўгустова: хацелі адпачыць на мясцовым возеры. А адтуль — таксама на таксі — адправіліся ў Варшаву, дзе пераселі на цягнік да Берліна.

Баран Шэк у цягніку да Берліна. Фота з архіву Алісы

— Мне здавалася, што ў Нямеччыне будзе цікава. Я ніколі не была там, — кажа Аліса. — За гадзіну язды ад Берліна я знайшла ферму, дзе [жыла] чарада авечак. Гатэль быў звязаны з фермай. [Я жыла ў нумары], а баран — з авечкамі ды іншымі баранамі.

Як сцвярджае кітаянка, яна практычна кожны дзень разам з баранам Шэкам ездзіла на таксі ў Берлін, каб паглядзець горад. Гэтае задавальненне каштавала ім 200 еўра ў дзень.

Аліса з баранам Шэкам у Берліне. Фота з яе архіва

Пасяліла барана ў гатэль пад выглядам сабакі

Праз тыдзень Аліса вырашыла вярнуцца ў Польшчу на цягніку Берлін — Варшава. На нямецкім баку ўсё прайшло гладка. А на польскім баку дзяўчыне сказалі, што ехаць далей з сельскагаспадарчай жывёлай яна не можа, і высадзілі ў горадзе Жэпін.

— Мы ўзялі таксі і паехалі ў горад Слубіцы. Барана [пасяліла] у гатэлі для жывёл, — кажа Аліса. — У гэтым гатэлі яго ў першы ж дзень вельмі моцна ўкусіў сабака. [Рану] зашыў лекар-ветэрынар. У Слубіцы мы былі да таго моманту, як знялі швы.

Пасля гэтага Аліса разам са сваім падапечным адправілася ў Варшаву — зноў на цягніку. Але дабрацца да польскай сталіцы так і не здолела: яе высадзілі ў Познані.

— Мы былі стомленыя, таму вырашылі застацца начаваць. Засяліліся ў гатэль Mercure. Я сказала, што жывёла — сабака. Мне паверылі, — кажа дзяўчына. — Тэлефанаваць у гатэль для жывёл і пытаць, [ці ёсць месцы], не было сіл. Як правіла, у вялікіх гарадах іх і няма, калі не браніраваць загадзя.

Баран Шэк у гатэлі. Фота з архіву 

Выратавала барана ад ампутацыі

Па словах Алісы, на наступны дзень яна заўважыла, што з параненай нагой барана нешта не так, і стала шукаць ветэрынара. На прыёме высветлілася, што ў ране развілася інфекцыя і, магчыма, нагу давядзецца ампутаваць. Але спачатку ветэрынар прапанаваў прайсці лячэнне.

— Мы хадзілі [да ветэрынара] два разы на тыдзень. Лячэнне дапамагала, — кажа дзяўчына. — Потым лекар прапанаваў зрабіць скураную пластыку: узяць скуру з жывата і перанесці на нагу. Я пагадзілася. За ўсе працэдуры і аперацыю заплаціла прыкладна 5 тыс. злотых (4200 рублёў).

Пяць разоў высялялі з гатэляў

Агулам у Познані дзяўчыне і яе барану прыйшлося правесці паўтара месяца. Пакуль жывёла праходзіла лячэнне, ім трэба было недзе жыць, і з гэтым узнікалі праблемы: гатэлі пастаянна даводзілася мяняць, таму што барана там бачыць не хацелі.

— Нас выгналі з пяці гатэляў, — смяецца Аліса. — [Баран] быў у клетцы (на фота, прадстаўленым дзяўчынай, баран змешчаны ў пераносную сумку для жывёл. Верагодна, яна мае на ўвазе яе. — Заўв. MOST).

І я казала, што гэта сабака. Але калі ён пачынаў блеяць, нас высялялі і [патрабавалі кампенсацыю] — ад 1 да 2 тыс. злотых у кожным з гатэляў.

Баран Шэк у пераноснай сумцы. Фота з архіву Алісы

Праз некаторы час у адным з паркаў Познані Аліса пазнаёмілася з жанчынай, якая запрасіла яе з бараном спыніцца ў сябе на лецішчы на ​​тыдзень. Пражыўшы тыдзень, дзяўчына з жывёлай вярнулася ў Познань і арандавала кватэру з невялікім агародам праз анлайн-сэрвіс Airbnb. Тамака яны пражылі яшчэ тыдзень. Але потым яны раздзяліліся.

— Астатні час Шэк жыў у стадоле (свіран — Заўв. MOST). Там жылі кацяняты, сабакі і курыцы. Авечак, кароў і гэтак далей — не было. [Кантакты] чалавека, які валодаў гэтым домікам і садам, мне раней дала менеджэр гатэля Mercure. Адразу да яго я не звярнулася, таму што баялася замінаць, — успамінае дзяўчына. — А я гэты час жыла ў гатэлі Puro.

Баран Шэк у гатэлі

Дала таксісту 200 злотых на гарбату і ўгаварыла правадніцу

Калі Шэка вылечылі, Аліса вырашыла вяртацца ў Беласток праз Варшаву. На гэты раз яна выбрала таксі.

— Заказала Uber. Ехалі тры гадзіны. Заплаціла 1500 злотых, — кажа дзяўчына. — Кіроўца быў вельмі спакойным. У канцы дала яму 200 злотых [на гарбату] за тое, што ён не скардзіўся.

А вось на перамяшчэнні з Варшавы ў Беласток Аліса «захацела зэканоміць», таму купіла білет на цягнік у першы клас.

— Спачатку [кандуктар] не хацела нас пускаць, [але ўсё ж пагадзілася], — кажа Аліса. — Потым у барана ўпаў памперс, бо да гэтага яго падстрыглі і ён дрэнна трымаўся. Ён абгадзіўся. Я паспрабавала прыбраць за ім, але [у выніку] нам давялося выйсці з цягніка.

Дзяўчыну высадзілі на станцыі Шапятова — за 40 хвілін язды ад Беластока. Адтуль іх з баранам забрала жанчына, на ферме якой жыве баран Шэк.

«Даю ім больш грошай і ўсё»

Па словах Алісы, таксісты не часта скардзяцца на тое, што адным з пасажыраў будзе баран.

— Звычайна я проста даю ім больш грошай і ўсё, — смяецца дзяўчына. — Так, дзяўчыне, якая [давала інтэрв'ю MOST], не спадабалася, што ён заскочыў на сядзенне. Таму яна не хацела далей [везці нас].

Каментары20

  • Козлік
    09.09.2024
    мясцовы2, а як жа Біблія ? Там напісана, "баранчыкі - налева, казлы - направа..." То бок, ня ўсё так проста, бараны прывілеяваныя стварэнні, да іх варта прыгледзецца.
  • Вось так
    09.09.2024
    Асіхічна хворая.
  • Туз
    09.09.2024
    Барана на шашлык. Китаянку на осмотр фуельдшера в Варшаву. На улицу Нововейскую

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →