Каментары да артыкула

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская

  • Гадзіннічак цікае
    08.09.2024
    Вячорка малы ўжо зусім зап****еўся. Як можа быць і ціск "дэмакратычнай супольнасці", і жаданне Лукашэнкі адначасова? Лукашэнка не заўважыў іхны ціск, а ім пофіг на яго жаданне - ці што?
    Суб'ектнасць Беларусі забяспечваецца яе народам, а не самаабвешчаным гуртком па грантавых інтарэсах. Такіх дзеячоў у перыметры беларускай суб'ектнасці дакладна няма.
  • Козлік
    08.09.2024
    Гадзіннічак, Лукашэнка заўважыў, шчэ як заўважыў, таму й рэфлексуе. Вы, дарэчы, таксама. :)
  • abr
    08.09.2024
    Гадзіннічак цікае,
    А ты готов поработать бесплатно? Тогда прошу, большая часть политической работы делается на волонтерских условиях. Вперёд, цiконя.
  • Acab
    08.09.2024
    Спадару Гадзіннічку, ну народ - гэта эўфэмізм зборышча прыгонных, а суб ектнасьць Беларусі, гэта каб генсэк цк бсср не падпарадкоўваўся нікому.
  • Сымон
    08.09.2024
    Гадзіннічак цікае, Ціханоўская - агульнанацыянальна абраная, Каардынацыйная рада - абраная, няхай у надзвычайна жорсткіх умовах. Дзе вы ўбачылі "самаабвешчаных"? Калі толькі гэта казаць пра Лукашэнку і ягоных прызначэнцаў у "парламенце" і "УНС". Што тычыцца спадара Вячоркі - то пакуль што ён змяшчаецца ў камандзе Ціханоўскай і самастойнай палітычнай дзейнасці не вядзе, таму і сцвярджаць аб ягонай самаабвешчанасці крыху недарэчна.
  • Поликарп
    09.09.2024
    Сымон, как можно быть избранным на несостоявшихся выборах?
  • Полилещ
    09.09.2024
    Поликарп, по количеству поданных голосов.
  • Жора
    16.09.2024
    Дык выбараў няма, як вы падавалі галасы? За каго? Хто вам складаў спісы кандыдатаў?
  • Acab
    08.09.2024
    Цікава, як адбываецца ініцыяцыя размовы Белсату з дарадцам Яемосьці Георгіеўны Першай спадаром Вячоркам Малым?
    Белсатскаму рэдактару карціць і ён запытваецца на інтэрвію?
    Спадару Вячорку Малуму карціць і ён сьвішча да сябе журналіста?
    Спадару Вяорку Малому карціць і ён загадвае памочнікам падрыхтаваць і выдае на публікацыю пытаньні з адказамі?
    Міністру Прапаганды Трэцяе РП натрпляецца думка даць загад на дзярж тб паразмаўляць са Сьветадарадцам (бо з самой Яемосьцю гутарыць - бессэнс)?

    Цікава ж, праўда?
  • Няма грошай, няма
    08.09.2024
    Acab, чаму там карцець? Гэта ўсё дэ-факта адна і тая ж структура! Ужо нават НН спусціліся на зямлю і Ціханоўскую проста палітыкам клічуць, як Лукашэнку, а Белсат дагэтуль Абраную Прэзідэнтку сваёй пазасталай аўдыторыі піхае.
    Палілі дзесьці разам у задворку і вырашылі зняць чарговую серыю свайго камедзі клаба. Паглядзіце самі: https://www.youtube.com/watch?v=PwPQJLO8GuM - у нейкай падсобцы, як губазікаўскі кабінет, адразу і запісалісь.
    Мы яшчэ з Лукашэнкі сцябалісь у свой час, як той віляе дупай перад Пуціным. Паглядзіце, як гэты дарадца скача на крэсле перад вядоўцам, ледзь чаравікі ад Колесавай-Гудзілінай не злятаюць. Начапіў рукавы падаўжэй, каб гадзіннік ад нібыта "спонсара" схаваць ад гледачоў. Прыкрае відовішча!
  • Вядомая Блёгерка Дэкрэтніца
    08.09.2024
    Каму тут язык муляе?!
  • Дабраахвотнік Кіянін
    08.09.2024
    Скажы мне ў вочы, атрымай ў жбан
  • Двойчы Былы Міліцыянт
    08.09.2024
    Каму трэба, тут аркушы паперы ў мяне засталіся, тэчкі з празрыстае плеўкі, ТА-67, крэсла-круцілка і сашчэпкі на паперы.
    Гэта я з ГУБАЗІКа прыхапіў, не падумайце кепскага.

    Калі да ТА-67 трэба сувязны, можаце Жыгара прыхапіць
  • Кворум
    08.09.2024
    Двойчы Былы Міліцыянт, ТА-57, а не 67, врунишка. Матчасть ты так и не освоил. :) Проверь, чё ты там зацепил насамделе, пока не рвануло. :)
  • НДА, недзяржаўныя арганізацыі
    08.09.2024
    Задача палітыкаў забяспечыць нам дзяржаўную падтрымку.
    Во як
  • Вячорка
    08.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Яемосьць Георгееўна Першая
    08.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    08.09.2024
    Наконт візавых пытанняў Франак зусім адарваўся ад рэальнасці. Мо з таго боку мяжы ўсё ў ажуры, адсюль - ніколі візу не было атрымаць так складана, хіба толькі ў часы кавіду. У гэтым годзе сітуацыя куды горшая, чым у 2022 і 2023.
  • 1
    09.09.2024
    Жора, 10 стран визы выдают и люди получают. на закупы, контрабанду и солярку возить виз не будет. русскомирных диверсантов и криминалов тоже фильтруют. в чем ваша проблема?
  • Жора
    09.09.2024
    Кантрабанда і салярка - гэта кампетэнцыя мытні, а не консулаў. Паспрабуйце атрымаць візу ў любой з гэтых 10 краін, пан тэарэтык. Недзе запіс праз год, недзе толькі па запрашэнняў ад сваякоў. А там, дзе фармальна можна ўсім, перакупы з ботамі па 500 еўра. Але "выдаюць".
  • Ганьба
    09.09.2024
    Бясплатныя візы? Многія краіны выдаюць?? А гэтыя краіны зараз з вамі ў адным пакоі???
    Дзве тысячы НДА расказалі пра свае патрэбы грантадаўцам? Фігасе ў нас актыву, аказваецца! Што ж мы ў такой ...?
    "Мы можам уплываць на..., мы можам уплываць на..." - А можам і не ўплываць! :)
    "Я нат не ўпэўнены, што ў лукашэнкі ё стратэгія на 26 год"... :) Ды ў яго тактыка і да 36-га ёсць - трымаць уладу ў сям'і і ціснуць, душыць і забіваць.
  • Antoni
    09.09.2024
    У мяне трывалае ўражанне, што атачэнне Святланы блытае стратэгію з тактыкай. Стратэгія - гэта калі б яно паставіла ў 2020 мэту да 2025, і трымалася яе, як ястраб. Падыходы б толькі мяняліся, у залежнасці ад абставін. А так яно то круглы стол з рэжымам прапаноўвае, то агульны страйк, то антываенны рух, то Паспалітае рушанне, то Пашпарты новай Беларусі, і да т.п. Тактычныя варушэнні, карацей.
  • Калi
    09.09.2024
    мандат не пачынауся, на падставе чаго яна дзейнiчае?
  • Азаза
    09.09.2024
    Калi, колькі цябе плоцяць у кдб, лукашыст?!
  • Палыч
    09.09.2024
    Его дед служил коммунистам в БССР. Внук спит и видит себя президентом.
  • праўда вочы коле
    10.09.2024
    Палыч, так і ўнук ім жа служыць, толькі маску носіць
  • olek
    09.09.2024
    szkada czasu sluchać getyja wypociny beztalkowaga pustabrecha franka. padobna jak na dworcu naperstacznik zazywaje na gulniu
  • мала сказаць ненавіджу...
    09.09.2024
    Вы ж па..лы гэтую суб'ектнась і знішчылі праз свае санкцыі ды міжнародную ізаляцыю.
  • Фантазіі франака гэта толькі фантазіі
    09.09.2024
    "ціск які мусіць прывесці да перамоў..."
    большай лухты цяжка прыдумаць, відно што Франак мягка кажучы неразумны чалавек які ні сячэ нічога ў людзях. Калі ягоныя стратэгі працавалі? Ды ніколі! Ня ўжо 4 гады мала зразумець, што ціск выканаў патрэбнае пуціну і толькі? Колькі можна займацца гэтым самападманам?! Перамовы варта было пачаць у 21 калі ў апазыцыі былі больш менш моцныя карты, цяпер іх няма, цяпер перамовы пойдуць па сцэнары лукашэнка, а ў горшым выпадку па сцэнары крамля.
  •