Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну
Венгерская энергетычная кампанія Omv заявіла, што дасягнула пагаднення, якое забяспечыць працяг паставак расійскай нафты па трубаправодзе праз Беларусь і Украіну ў Венгрыю і Славакію, паведамляе Bloomberg.
Кампанія заявіла, што новая дамоўленасць забяспечвае «ўстойлівае рашэнне» для транспартавання сырой нафты па трубаправодзе «Дружба».
«MOL заключыла пагадненні з пастаўшчыкамі нафты і аператарамі трубаправодаў для забеспячэння бесперабойных паставак сырой нафты па нафтаправодзе «Дружба» з Расіі праз Беларусь і Украіну ў Венгрыю і Славакію», — заявілі ў кампаніі.
Яна прадугледжвае, што Mol з 9 верасня будзе адказваць за аб'ёмы сырой нафты на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Украіна ў канцы чэрвеня забараніла транзіт нафты расійскага «Лукойла» па сваёй тэрыторыі.
Каментары