Грамадства77

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку

Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што Захад зацікаўлены ў тым, каб да ўлады прыйшлі «псеўдадэмакратычныя сілы».

Максім Рыжанкоў заявіў, што Захад сёння хоча ад Аляксандра Лукашэнкі тое ж, што і хацеў раней — правядзення антырасейскай палітыкі і псеўдадэмакратыі.

«Захад ад Лукашэнкі пакуль хоча тое ж, што і хацеў раней. Каб у Беларусі праводзілася тая палітыка, якая сёння патрэбная Захаду. Гэта палітыка антырасійская, ва ўгоду тых палітычных працэсаў, якія бачыць сабе Захад», — сказаў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Больш за тое, адзначыў міністр, у намерах Захаду засталося прывесці да ўлады ў краіне «псеўдадэмакратычныя сілы, якія цяпер там падсілкоўваюцца і кормяцца». Такія планы, па словах Рыжанкова, прадугледжваюць і распродаж дзяржаўнай маёмасці. «Іх планы не памяняліся», — кажа міністр.

Ён выказаў упэўненасць, што такая палітыка Захаду ў адносінах да Беларусі не скончыцца, пакуль не міне «актыўная фаза канфлікту» в Украіне.

Каментары7

  • Янка
    09.09.2024
    Вайна - гэта мір
    Няволя - гэта свабода

    Нічога новага, зацвілая лухта і падмена паняццяў.
    У прынцыпе - Алейнік у свой час казаў тое ж самае, і безвынікова. У рэшце рэшт Лукашэнка вырашыў, што Алейнік неэфектыўны і зняў яго.
    З мэтай больш спадабацца Лукашэнку і Крамлю Рыжанкоў ужывае больш адыёзную і крынжовую рыторыку - але гэта таксама наўрадці ўразіць кагосці на захадзе і Лукашэнку адбяліць не атрымаецца
    На лаве запаснікоў яшчэ застаюцца Амбразевіч і Глаз, але наўрадці яны таксама здольныя нешта дасягнуць
  • але кантора нават дае ўцечку часам
    09.09.2024
    Але кантора нават дае ўцечку часам, што Захад зацікаўлены ў праекце "Ціханоўская-2" - былым функцыянеры Латушко.
  • Алек. Ру
    09.09.2024
    Які ж глупы гэты рыжанкоу́😄😄😄😄😄😄😄 Псеу́дадэмакратычныя І антынародныя сілы кіруюць на беларускай зямлі больш за 30 год І менавіта яны амаль рапрадалі яе за бясцэнак, знішчыу́шы мімаходзь мову, культуру І гісторыю.

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне58

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне58

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →