Здарэнні

У Чарнобыльскай зоне новы пажар: прыцягнулі чатыры сотні ратавальнікаў

У Чарнобыльскай зоне ўзнік новы пажар — яго тушаць ужо другія суткі, цяпер прыцягнутыя 4 сотні пажарных.

«На Кіеўшчыне працягваецца ліквідацыя пажару на адкрытай тэрыторыі. Цяпер на месцы працуюць 399 ратавальнікаў, 103 адзінкі тэхнікі ад ДСНС, прыцягнутых з розных куткоў Украіны, а таксама 17 адзінак тэхнікі ад лясной гаспадаркі. З-за моцнага ветру агонь хутка распаўсюджваецца на новыя ўчасткі», — паведаміла ўкраінская служба па надзвычайных сітуацыях. 

@nashaniva Што здарылася? #беларусь #прогнозпогоды #погода #новостибеларуси #жара #минск #могилевскаяобласть #дым ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Таксама паведамляецца, што да ліквідацыі пажару прыцягнулі 5 адзінак цяжкай інжынернай тэхнікі для стварэння мінералізаваных палос — працуюць бульдозеры, трактары і цяжкія цягачы.

Як удакладніла ў каментары «УП» спікер ДСНС у Кіеўскай вобласці Вікторыя Рубан, гэта новы пажар у Чарнобыльскай зоне.

«Так, гэта новы ачаг узгарання ў Чарнобыльскай зоне. Некалькі дзён таму там ужо быў пажар. Той ачаг патушылі. Гэта ўжо новы ў іншым месцы. Ліквідацыя працягваецца другія суткі», — растлумачыла Рубан.

3 верасня паведамлялася, што ў Чарнобыльскай зоне гарыць лясная подсцілка, агонь распаўсюдзіўся на плошчу каля 20 гектараў.

Вечарам 7 верасня паведамлялі, што ў Чарнобыльскай зоне, дзе працягваюцца пажары, агнём пройдзена больш за 2600 гектараў тэрыторыі, радыяцыйны фон у норме.

Сёння вецер — паўднёвы, і смог можа зноў ісці на нашу краіну. 

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі ўжо некалькі дзён наракаюць на смугу і пах гару. 

Між тым, МНС Беларусі абвясціла папярэджанне пра надзвычайную пажарную небяспеку на 9—10 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Могуць быць пажары ў прыродных экасістэмах, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →