Каханне і сэкс44

Новы незвычайны спосаб рамантычных знаёмстваў набірае шалёныя абароты

Іспанію ахапіла сапраўдная любоўная ліхаманка — адзінокія людзі шукаюць партнёраў у супермаркетах з дапамогай спецыяльнага «фруктовага кода». А пачалося ўсё з роліка ў тыктоку.

Ілюстрацыйнае фота

Камедыйная актрыса Віві Лін зняла відэа, у якім распавяла, што ў сетцы супермаркетаў Mercadona ёсць пэўны «час для флірту». З 19:00 да 20:00 з вазком у руках можна знайсці сабе рамантычнага партнёра, піша Бі-бі-сі.

Дастаткова пакласці ў кошык з пакупкамі перакулены ананас — гэта сакрэтны сігнал для супрацьлеглага полу, што вы гатовыя для рамантычных адносін.

Ролік сабраў мільёны праглядаў, а трэнд падхапілі многія знакамітасці.

На фан-старонцы Лін ёсць фота ананаса з подпісам: «Ананас на паліцы Mercadona чакае, калі вы знойдзеце сабе пару».

Сама ж акторка з гумарам ставіцца да папулярнасці новага трэнду.

«Думаю, за ажыятажам, які выклікала маё відэа, хутчэй хаваецца імкненне да гумару, чым да кахання, — сцвярджае яна. — Людзям больш хочацца смяяцца, чым фліртаваць. Я ўпэўнена, што гэты трэнд на знаёмства замацуецца ў грамадстве. І мы, без сумневу, хутка ўбачым пары, якія пазнаёміліся ў Mercadona ў паказаны час. Хто шукае, той заўсёды знойдзе!»

Гісторыя атрымала розгалас і прывяла да незвычайных, а часам хаатычных сітуацый.

У Мадрыдзе да флэшмобу далучыліся падлеткі, якія ўвечары штурхалі пустыя вазкі ў крамах, не купляючы тавараў.

Аднаго мужчыну яго сябры апранулі ў касцюм гіганцкага ананаса ў краме падчас святкавання хлапечніка.

У Більбаа супрацоўнікам Mercadona нават даводзілася выклікаць паліцыю з 19:00 да 20:00 з-за шумных сцэн у краме.

Сетка Mercadona першапачаткова не звяртала ўвагі на любоўны ажыятаж. Але кажуць, што «ананасавая манія» не падабаецца многім работнікам, якім даводзіцца разграбаць нявыкупленыя тавары.

У некаторых аддзяленнях па ўсёй краіне нават пачалі прыбіраць з продажу ананасы, каб прыцішыць рамантычны запал кліентаў.

Кампанія сцвярджае, што »трэнд запусцілі без іх удзелу, усё атрымалася спантанна».

Да флэшмобу вырашылі далучыцца іншыя сеткі — Lidl і Carrefour. Пра гэта яны паведамілі ў сваіх акаўнтах у X (Twitter), але прапанавалі іншы апазнавальны знак — кавун.

Гэта не першы выпадак, калі перавернуты ананас выкарыстоўваецца ў якасці любоўнага кода.

Вядома, што гэты фрукт таксама з'яўляецца сімвалам свінгераў — людзей, зацікаўленых у абмене сэксуальнымі партнёрамі.

Каментары4

  • .
    09.09.2024
    Это я все-таки погорячился и написал не подумав, простите. Лучше пусть одинокие и стеснительные так знакомятся, чем никак.
  • Улад
    09.09.2024
    У суботу пачнуцца сельгаз-кірмашы для гарадскіх. Можа, пабадзяцца там з ананасам? Дагары задам :)
  • Папраўка
    09.09.2024
    ., інфантыльня ідыёты - гэта, усё ж, рускамірныя кшталту вас. А гішпанцы проста памалу дурэюць ад ненапранапружнага жыцця, паціху стравараючы сабе праблемы на будучыню

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Крамы «Востраў чысціні» зноў адкрываюцца1

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →