Дрон упаў далёка ад населеных пунктаў.
Расійскі дрон тыпу «шахед», які магчыма прыляцеў з Беларусі і ўпаў у суботу на ўсходзе Латвіі, быў начынены выбухоўкай, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл краіны, піша Delfi.lv.
Беспілотнік быў дэактываваны, і цяпер праводзіцца яго аналіз.
На працягу ўсяго інцыдэнту латвійскія сілы абароны сачылі за сітуацыяй і супрацоўнічалі з партнёрамі па НАТА.
Міністр абароны Андрыс Спрудс на прэс-канферэнцыі заявіў, што Латвія ўжо ўзмацняе супрацьпаветраную абарону на ўсходняй мяжы.
Між тым, у самакіраванні Рэзэкненскага краю агенцтву LETA заявілі, што пацярпелы аварыю ў суботу, 7 верасня, расейскі вайсковы дрон упаў далёка ад якіх-небудзь населеных пунктаў.
Аварыя дрона не ўваходзіць у кампетэнцыю камісіі самакіравання па грамадзянскай абароне, і за ўсімі працэсамі сочыць абароннае ведамства краіны, ў сувязі з гэтым муніцыпальныя службы не былі задзейнічаныя.
Каментары