Мінскага школьніка Кірыла Казеку, які ў пятніцу пайшоў з дому і знік, знайшлі, паведамляе сталічная міліцыя.
Сямікласнік бязмэтава блукаў па горадзе. Яго заўважыў і па прыкметах апазнаў супрацоўнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска
З падлеткам усё ў парадку, удакладняюцца прычыны яго сыходу з дома. Інспекцыяй па справах непаўналетніх будзе праведзена адпаведная праверка, гаворыцца ў паведамленні сталічнай міліцыі.
Каментары