Свет

У Польшчы заявілі аб спыненні дзейнасці групы кібердыверсантаў, якія працавалі на Беларусь і Расію

Беларускія і расійскія спецслужбы хацелі выкрасці інфармацыю, каб выкарыстоўваць яе для індывідуальнага і інстытуцыйнага шантажу, і весці, дэ-факта, кібервайну, заявіў міністар цыфравізацыі Польшчы. 

Польскія службы спынілі дзейнасць групы дыверсантаў, якія працавалі ў кіберсферы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў віцэ-прэм'ер, міністр цыфравізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі, піша reform.news. 

«Дзякуючы супрацоўніцтву служб, звязаных з міністрам-каардынатарам спецслужбаў, і службаў, звязаных з Міністэрствам цыфравізацыі, у апошнія дні атрымалася выявіць групу дыверсантаў, якая ў Польшчы мела пэўныя мэты і кіравалася з вызначанага месца. Беларускія і расійскія службы ў сферы кібербяспекі ў Польшчы мелі пэўную мэту: выкрасці інфармацыю, давесці да індывідуальнага і інстытуцыйнага шантажу, і весці, дэ-факта, кібервайну», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, усё пачалося з уцечкі даных у Польскім антыдопінгавым агенцтве. Тады спецслужбы паставілі сваёй задачай вызначыць кірункі пранікнення ў іншыя польскія ўстановы, ад мясцовых органаў да дзяржкампаній. Па словах Гаўкоўскага, усе арганізацыі і ўстановы паінфармаваныя аб пагрозах.

«Па іх ідзе аператыўная праца, але пастаўленая зламыснікамі мэта — выкраданне даных і наступны шантаж — спыненая. Гэта вялікі поспех як Агенцтва ўнутранай бяспекі, так і Навукова-акадэмічнай камп'ютарнай сеткі, вядома, у супрацоўніцтве з вайсковымі службамі», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён дадаў, што выкрадзеныя персанальныя даныя маглі быць скарыстаныя для вымагальніцтва грошай, а таксама для прымусу да вярбоўкі.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →