Здарэнні

Японская кампанія наняла на працу 10 катоў, каб палепшыць мікраклімат

Японская кампанія Qnote здзівіла сацыяльныя сеткі персаналам з ліку катоў: офісных клеркаў, аўдытараў і нават кіраўнікоў. Кіраўнік кампаніі кажа, што гэтыя жывёлы паляпшаюць маральны дух і згуртаванасць каманды, прымушаюць супрацоўнікаў рабіць неабходныя перапынкі, піша South China Morning Post. 

Фота: QQ.com

Пасля таго як у 2004 годзе японская тэхналагічная кампанія Qnote узяла свайго першага ката Футабу з сушы-рэстарана, яна проста не змагла ўтрымацца ад таго, каб не наняць яшчэ больш катоў. Цяпер кампанія можа пахваліцца 10 пухнатымі супрацоўнікамі, якія жывуць побач з офісам — большасць з іх працуюць поўны рабочы дзень.

Офіс таксама стаў ідэальным працоўным месцам для 32 чалавек, якім падабаецца камунікацыя з катамі.

Калі ў 2020 годзе Qnote пераехала ў больш прасторны чатырохпавярховы офісны будынак, яна не забылася пра сваіх самых важных супрацоўнікаў.

Кампанія адрамантавала другі і трэці паверхі, усталявала 12 каціных прыбіральняў і паліцы для катоў і нават пафарбавала сцены, каб прадухіліць з'яўленне драпін.

Фота: QQ.com

Qnote прызначыла катам розныя офісныя пасады, уключаючы галоўнага клерка, менеджара, аўдытара і chaircat. Кот-старшыня — Футаба, які ў свае 20 гадоў з'яўляецца самым высокапастаўленым супрацоўнікам у кампаніі, апярэджваючы нават боса, Набуюкі Цуруту.

Шэсць катоў — нашчадкі Футабы і кошкі іншага супрацоўніка. Ёсць таксама былы бяздомны кот, якога супрацоўнік выратаваў у дарожна-транспартным здарэнні, і кот, узяты з кота-кафэ.

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →