Кіпрскі тыктокер стаў дэпутатам Еўрапарламента і расказаў пра свой шалёны заробак — 8000 еўра на месяц плюс агромністыя бонусы
«Кожны месяц я кладу ў кішэню 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны дзень я прыходжу ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадаткова па 350 еўра».
Пра заробкі дэпутатаў Еўрапейскага парламента расказаў 24-гадовы Фідыяс Панаёту (Φειδίας Παναγιώτου) — дэпутат ад Кіпра. Малады чалавек з'яўляецца відэаблогерам. Яго канал у ютубе мае звыш 2,6 мільёна падпісчыкаў.
У красавіку гэтага года Панаёту як незалежны кандыдат вылучыў сваю кандыдатуру на выбары ў Еўрапарламент. Такім чынам ён хацеў заклікаць моладзь галасаваць. Малады чалавек прызнаўся, што сам да гэтага ніколі не прымаў удзелу ў выбарах і мала што ведае аб палітыцы і Еўропе.
Стаўшы еўрадэпутатам, Панаёту рэгулярна выкладае кароткія відэа аб працы парламента ў тыктоку, дзе ён мае акаўнты як на грэцкай, так і на англійскай мове.
Некалькі дзён таму малады чалавек расказаў пра свой заробак як еўрадэпутата. Панаёту сцвярджае:
«Кожны месяц у кішэню я кладу 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны працоўны дзень я прыходжу сюды ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадатковыя 350 еўра, што мне здаецца даволі дзіўным».
Акрамя гэтага, на заробак каманды Панаёту штомесяц выдзяляюць 30 000 еўра, а таксама 5000 еўра на ўтрыманне офіса дэпутата ў яго краіне. У дадатак да гэтага еўрадэпутат можа выкарыстаць 4000 еўра на месяц на прасоўванне сваёй працы ў парламенце.
How Much Politicians Get Paid
«Яшчэ адзін прышпільны заробак — я магу выкарыстоўваць 10 000 еўра на месяц, каб прыводзіць людзей у парламент, каб тыя ўбачылі і зразумелі, што я тут раблю», — дзеліцца Панаёту.
Але і гэта не ўсё. Блогер мае яшчэ і дадатковыя льготы — напрыклад, кіроўца ў Брусэлі, квіткі бізнэс-класа на пералёты дадому.
На сёння відэа набрала больш за 6,4 мільёна праглядаў. Акрамя негатыўных каментароў, ёсць і сцвярджэнні аб тым, што такі высокі заробак тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць карупцыі.
Каментары