Свет1111

Чаму правыя займелі поспех на выбарах у Еўрапарламент? І чаго чакаць?

Вынікі выбараў у Еўрапарламент паказваюць, што істотную падтрымку атрымалі партыі правага толку. Чаму правыя ідэі набіраюць папулярнасць у краінах ЕС? І што вынікі гэтых выбараў значаць для нашага рэгіёну?

Фота: Getty Image

Ці сталі вынікі выбараў нечаканасцю?

Аналітык Аляксандр Фрыдман кажа, што не варта перабольшваць вынікі гэтых выбараў. На яго думку, не адбылося нічога прынцыпова новага і сенсацыйнага, бо такія вынікі былі чаканымі.

«Сацыялагічныя даследаванні прадказвалі, што еўраскептыкі, радыкальныя партыі і асабліва праварадыкальныя палепшаць свае пазіцыі.

Тое, што партыя Марын Лё Пэн упэўнена пераможа ў Францыі, паказвалі ўсе даследаванні. Тое, што ў Германіі «Альтэрнатыва для Германіі» можа заняць другую пазіцыю, таксама было прадказальным», — адзначае гісторык.

Пры гэтым Фрыдман звяртае ўвагу, што, нягледзячы на тое, што ў новым складзе сапраўды будзе больш прадстаўнікоў еўраскептыкаў і праварадыкальных партый, прынцыпова расклад сіл не змяняецца, бо правыя партыі хоць і дабіліся гучных вынікаў, яны не будуць дамінаваць у Еўрапейскім парламенце.

У Еўрапарламенце будзе больш дыскусій

«У Еўрапейскай народнай партыі як была большасць, так яна і застаецца. Цяпер выглядае, што Урсула фон дэр Ляен застанецца на сваёй пасадзе. То-бок у Еўрапарламенце будзе больш дыскусій, будзе больш людзей, якія будуць крытычна выказвацца наконт Украіны. Будуць патрабаваць перастаць дапамагаць ёй і г.д. Такіх галасоў сапраўды стане трошкі больш, але прынцыпова ў Еўрапарламенце расклад сілаў не зменіцца», — лічыць аналітык.

Таму, нават нягледзячы на рост папулярнасці тых партый, якія выступаюць супраць далейшай падтрымкі Украіны і за дыялог з Расіяй, у адносінах да Украіны ніякіх прынцыповых зменаў не адбудзецца.

Разважаючы пра сам факт росту папулярнасці правацэнтрысцкіх партый, Фрыдман называе два асноўныя чыннікі, якія на гэта ўплываюць.

Першы — гэта тэма міграцыі.

«У Еўропу прыбываюць усё новыя і новыя мігранты, змяняецца становішча, склад насельніцтва. Людзі, якія за гэтым назіраюць, як гэта ўплывае на сацыяльную сістэму, відавочна незадаволеныя. Яны патрабуюць кантролю над міграцыйнымі працэсамі».

Другі чыннік звязаны з нестабільнасцю. Людзі ў ЕС, па словах Фрыдмана, паступова страчваюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Зала пасяджэнняў Еўрапейскага парламенту. Фота: Wikimedia Commons

«Частцы насельніцтва ўсё роўна, каму там, умоўна кажучы, будзе належаць Харкаў»

«Існуе шмат выклікаў, эканамічных, палітычных, моцны ўплыў на такія настроі мае вайна ва Украіне. Гэтае ўяўленне пра тое, што вайна можа прыйсці сюды, што, як падкрэслівае той жа міністр абароны Германіі, да вайны трэба рыхтавацца — гэта не тое уяўленне, з якім людзі жадаюць жыць.

Значнай частцы насельніцтва ўсё роўна, каму там, умоўна кажучы, будзе належаць Харкаў.

Калі там скажуць, маўляў, ёсць магчымасць спыніць нейкім чынам гэтую вайну і Пуцін не будзе больш нічога дрэннага рабіць, што ён супакоіцца і мы знойдзем з ім нейкі кампраміс, то я думаю, што на Захадзе хапіла б людзей, якія б на гэта пагадзіліся. Іншая рэч, што Пуцін кампрамісаў не шукае, а хоча атрымаць усё».

Таму, на думку аналітыка, калі такая напружанасць у грамадстве ёсць, а палітыкі не даюць канкрэтных адказаў на пытанні, то людзі спрабуюць знайсці іншых палітыкаў, якія, можа, і папулісцкім чынам даюць іншыя простыя адказы.

Правыя ўрады звычайна не эфектыўныя

Пры гэтым аналітык звяртае ўвагу, што калі тыя ж правыя партыі прыходзяць да ўлады, то яны не могуць выканаць шмат са сваіх абяцанняў, бо яны не сумяшчальныя з еўрапейскімі законамі і канстытуцыямі еўрапейскіх краін.

«Выкананне абяцанак патрабуе змены законаў, а гэта досыць складаная рэч. Напрыклад, у Аўстрыі ўльтраправыя кожны раз прыходзілі ва ўрад з добрымі вынікамі, але не выконвалі абяцанні або палітыка, якую яны праводзілі, была нізкаякаснай і неэфектыўнай, таму на наступных выбарах яны прайгравалі. Зараз тое самае будзе ў Нідэрландах», — мяркуе аналітык.

Трэцім чыннікам Фрыдман называе ўплыў прапаганды, у тым ліку расійскай.

Фота: Калаж Новай газеты Еўропа

Свята ў расійскай прапаганды 

Падводзячы вынікі, Аляксандр Фрыдман называе вынікі выбараў дрэннымі, але супакойвае, што ніякай палітычнай катастрофы не адбылося. Важна не трапіць пад наратывы расійскай прапаганды.

«У іх сёння свята, якое яны самі сабе прыдумалі. Насамрэч гэтыя вынікі для Расіі не такія ўжо выдатныя. Канкрэтна з гэтых выбараў яны нічога не атрымаюць», — лічыць Аляксандр Фрыдман.

Каментары11

  • Смех
    10.06.2024
    Лявак расказвае якія не эфектыўныя правыя
  • Так
    10.06.2024
    Розныя прычыны, але сярод іх адныя з галоўных: многім надакучала еўракратыя, часта ідэалагізаваная ў левы бок і небяспека звязаная з мігрантамі з па-за Еўропы, што бачна ў тым ліку ў крымінальных статыстыках.
  • Так
    10.06.2024
    «У Еўропу прыбываюць усё новыя і новыя мігранты, змяняецца становішча, склад насельніцтва. Людзі, якія за гэтым назіраюць, як гэта ўплывае на сацыяльную сістэму, відавочна незадаволеныя. Яны патрабуюць кантролю над міграцыйнымі працэсамі».
    Прамаўчанне вялікага ўдзелу мігрантаў у крымінале.

    Пры гэтым аналітык звяртае ўвагу, што калі тыя ж правыя партыі прыходзяць да ўлады, то яны не могуць выканаць шмат са сваіх абяцанняў, бо яны не сумяшчальныя з еўрапейскімі законамі і канстытуцыямі еўрапейскіх краін.
    Няпраўда, маніпуляцыя, а можа і хлусня.
    Трэцім чыннікам Фрыдман называе ўплыў прапаганды, у тым ліку расійскай.
    Сярод беларусаў - так, расейская прапаганда выдатна працуе. Але не трэба прыдумляць, што ў жыхары дзяржаў ЕС спажываюць расейскую прапаганду, таму такія вынікі. Хіба, што еўрапейскія пратэсты фермераў супраць ідэалагічнага зялёнага ладу, або кожны выступ супраць бюракратаў з Бруселя
    будзе запісвацца ў "уплыў расейскай прапаганды". Яшчэ не хапала, каб Фрыдман запісаў напрыклад палякаў ці літоўцаў у прарасейскіх, бо тыя выступалі супраць новаўвядзенняў ЕС.

    Дзіўна, спадар Фрыдман жыве ў Нямеччыне, але або не бачыць, або не хоча пераказаць пра праблему з экзатычнымі парушальнікамі закону, а гэта гучная сярод людзьмі ў Нямеччыне тэма. Не на пустым ж месцы моладзь пачала спяваць "Ausländer raus".

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна4

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі4

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі15

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →