У Брэсце лебедзь сабраў на дарозе цэлую калону аўтамабіляў ВІДЭА
У тыктоку вірусіцца ролік, на якім лебедзь нетаропка вядзе за сабой калону аўтамабіляў і аўтобус. Такая незвычайная дарожная абстаноўка назіралася ў Брэсце.
Аб'ехаць птушку было немагчыма, паколькі месца для бяспечнага манеўру не хапала з-за сустрэчных машын.
«Вось і паспрабуй растлумачыць, чаму спазніўся на працу», — пішуць у каментарах.
Чым скончылася гэтая гісторыя — невядома, але птушка ўжо стала зоркай тыктоку.
Каментары
Няробы з камунальнага транспарту нікуды не спяшаюцца, ўтвараюць коркі і бяз лебядзей, а каб апраўдаць іхае існаваньне дзяржаба шчыміць таксоўнікаў і маршрутнікаў.
Кіроўца, а не аўтапараўскі лайдак, бібікнуў бы, а і вылез падсрачніка даў птаху, і паехаў. А гэты запрудзіў вуліцу