Спорт22

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»

Хакейнага агента і сына расійскага галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Дзмітрыя Квартальнава Мікіту Квартальнава затрымалі ў Мінску, паведамляе «Трыбуна».

Мікіта Квартальнаў. Фота: сацсеткі

Па інфармацыі выдання, Квартальнаў-малодшы правёў у зняволенні ўжо трое сутак.

Тэлеграм-канал «Хоккей без цензуры», паведамляў, што расіянін затрыманы на 10 сутак.

Яго бацька Дзмітрый Квартальнаў па сумяшчальніцтве трэніруе зборную Беларусі па хакеі.

У Мікіты Квартальнава скандальная рэпутацыя ў хакейных колах, яго абвінавачвалі ў брудных метадах працы ў камандах, якімі кіраваў ягоны бацька. Калі ў красавіку 2023 года Дзмітрый Квартальнаў узначаліў «Дынама», Мікіта разгарнуў актыўную дзейнасць і ў Мінску, пераманіўшы частку гульцоў у іншых агентаў. Фактычна ён паспрабаваў узяць пад кантроль усю селекцыю ў «Дынама».

Аднак неўзабаве ён трапіў у гучны скандал. «Дынама» цікавілася якасным па мерках КХЛ брамнікам Адамам Рэйдэборнам, але здзелку сарваў Квартальнаў-малодшы. Ён прапанаваў брамніку перайсці ў «Дынама», але толькі з умовай, што той пакіне свайго агента і стане яго кліентам. Пераход, у выніку, не адбыўся, а на Мікіту Квартальнава нават падалі скаргу кіраўніцтву лігі.

Мікіта не здаўся і працягнуў весці перамовы і наладжваць зносіны з гульцамі нібыта ад імя «Дынама» — хваліўся сувязямі ў мінскім клубе і ўплывам на селекцыю. У выніку дырэктар «Дынама» Арцём Каркоцкі нядаўна ўвогуле забараніў Квартальнаву-малодшаму з'яўляцца ў офісе мінскага «Дынама».

«Ніякага дачынення да селекцыі «Дынама» ён не мае і такімі паўнамоцтвамі не валодае», — заявіў Каркоцкі.

Ён падкрэсліў, што абмяркоўваў гэтае пытанне з Мікітам Квартальнавым ужо некалькі разоў і паабяцаў адправіць скаргу ў КХЛ з просьбай пазбавіць яго статусу агента, калі гісторыя паўторыцца.

Каментары2

  • ....
    06.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    06.10.2024
    Хлопчыка з усхода патрумаюць пару тыдняў разтлумачыць тут гэта ні там
    Як разтлумачылі за тыдзень уладару кабака на костках
    Шмат цябе у смі і тутака гэта ні Брайтан і ты ні " Гоці"
    Як 24 гады таму разтлумачылі за тыдзень чачэнам у Бабруйску завітаўшым да " Белшыны" .

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка18

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →