Узгаранне адбылося на Феадасійскай нафтабазе, на месцы працуюць ратавальнікі, пацярпелых няма, паведаміў урад анексаванага Крыма. Пажар адбыўся ў выніку ўдару УСУ.
«Узгаранне на Феадасійскай нафтабазе. Працуюць разлікі МНС. Ахвяр і пацярпелых няма. У Феадосію выехаў віцэ-прэм'ер Ігар Міхайлічэнка», — гаворыцца ў паведамленні.
Пазней улады перакрылі вуліцы побач з месцам пажару.
Паблікі паведамляюць, што ўздымаюцца тры слупы дыму.
Каментары