Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета
Прагноз надвор'я па Беларусі на 8-10 кастрычніка.
У аўторак уначы і раніцай у асноўным па ўсходняй палове пройдуць дажджы, днём пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай туман. Ноччу +3..+9°С, максімальная тэмпература днём +9..+15°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі яна складзе +16..+18°С.
У сераду ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у дзённыя гадзіны ў заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з поўдня Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу +1..+8°С, па захадзе краіны да +12°С, па ўсходзе краіны пры праясненнях чакаюцца замаразкі 0..-2°С; днём тэмпература складзе ад +11°С па паўночным усходзе да +22°С па захадзе Беларусі.
10 кастрычніка, у чацвер,ноччу +6..+12°С, максімальная тэмпература днём будзе ад +13°С па паўночным усходзе да +22°С па захадзе краіне.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no
Каментары