Эканоміка44

Сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 1880 даляраў

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя аб заробках і занятасці ў Польшчы ў кастрычніку.

Фота: Kinga Krzeminska / Getty Images

Па звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у кастрычніку склаў 7544,98 злотых (гэта б 1886 даляраў), гэта значыць на 12,8 працэнта вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года, піша Польскае радыё.

Найбольшы рост датычыцца галіны здабычы карысных выкапняў.

Але гэта заробак «бруднымі», «чыстымі» заробак складзе прыкладна 5281 злоты, або 1320 даляраў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў кастрычніку занятасць у сектары прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 0,1 працэнта. У мінулым месяцы ў ім было амаль 6,5 мільёна штатных працоўных месцаў.

Дадзеныя датычацца прадпрыемстваў, дзе працуе больш за дзевяць чалавек.

У Беларусі ў верасні сярэдні заробак «бруднымі» склаў 1939 рублёў і 80 капеек. Гэта, калі лічыць па сярэднім курсе даляра за верасень (3,2565) 596 даляраў «бруднымі», і каля 512 даляраў «чыстымі». То-бок, у два з паловай разы менш, чым у Польшчы.

Каментары4

  • Чаркашкварка
    22.11.2023
    А што там у лукашыскiм расейскiм канцлагеры?
  • За Свабоду!
    22.11.2023
    Сярэдняя медыяная ў Беларусі, а менавіта яна праўдзівая  ў адрозненні ад сярэдняй, каля 1400р, пасля падаткаў каля 1200р.каля 400$
  • Гы
    22.11.2023
    Чаркашкварка, усё “стабільна” папіццот. 

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю3

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык3

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

У Добрушы паставілі тумбу з цытатамі Лукашэнкі ФОТАФАКТ3

Мядзведзеў: ЗША не маюць рацыі, думаючы, што Расія не гатовая ўжыць ядзерную зброю4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў38

У Літве загінуў былы расійскі неанацыст «Казак», які быў супраць Пуціна3

Беларускі святар у Маскве трапіў у рэанімацыю3

Моцны вецер нарабіў бяды ў розных рэгіёнах Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю3

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю

Галоўнае
Усе навіны →