Грамадства33

«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы

Прапагандысты шматслоўна ўпэўніваюць, што крокі, якія прадпрымае Польшча, у выніку ўдараць па паляках.

Фота: Straz_Graniczna / Twitter

У цэнтры ўвагі аўтара матэрыялу пад загалоўкам «Спектакль скончаны? Чым абярнуліся для Польшчы прыгранічныя гульні» — увядзенне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю, візіт прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Пекін, заявы МЗС Польшчы аб магчымым закрыцці пагранпераходаў і блакаванне чыгункі на мытным тэрмінале ў Малашэвічах.

Журналістка БелТА Віта Ханатаева на падставе матэрыялаў польскіх выданняў, якія вызначаюцца сваёй крытыкай дзейнасці ўладаў, спрабуе давесці, што меры, якія прадпрыняла Варшава, не дасягнулі сваіх мэтаў.

Прыводзім асноўныя аргументы.

@nashaniva Увага! Польшча перастала пускаць фуры з Беларусі #дальнобойщики #дальнобой #белорусывпольше #беларусь #польша #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Буферная зона

Буферная зона ўздоўж мяжы Польшчы з Беларуссю працягласцю звыш 60 кіламетраў і шырынёй ад 200 м да 2 кіламетраў уведзена 13 чэрвеня. На працягу 90 дзён яе нельга наведваць пабочным асобам.

Аўтар цытуе кансерватыўна-каталіцкае выданне Polonia Christiana, у матэрыяле якога сцвярджаецца, што з-за ўвядзення буфернай зоны назіраецца значнае скарачэнне патоку турыстаў на Падляшшы. Прычым пацярпелі і рэгіёны, якія ў яе не ўвайшлі. І гэта тлумачыцца тым, што турысты напужаны.

Аўтар спасылаецца на артыкул польскага выдання money.pl аб тым, што замежныя турысты атрымліваюць СМС-апавяшчэнні з папярэджаннем аб небяспецы знаходжання ў Польшчы каля мяжы з Беларуссю.

«Несанкцыянаваны пераход забаронены. Салдаты могуць прымяняць зброю. Неадкладна паварочвайце назад!» — цытуе выданне СМС, якое атрымала журналістка з Лондана, якая прыехала на Падляшша з турыстамі з Германіі.

У тэксце таксама згадваецца зварот да польскіх уладаў упаўнаважанага па правах чалавека ў Польшчы Марціна Вёнцэка (Marcin Wiącek), які папярэдзіў, што ўвядзенне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю можа прывесці да парушэння правоў чалавека і паглыблення гуманітарнага крызісу на мяжы, а забарона на знаходжанне ў прылеглай да мяжы зоне можа перашкодзіць фундаментальным канстытуцыйным свабодам.

Журналістка прыводзіць таксама меркаванне прадстаўнікоў гуманітарнай арганізацыі Grupa Granica, якія лічаць, што ўвядзенне буфернай зоны не дазваляе атрымаць праўдзівую інфармацыю аб дзейнасці органаў улады ў прыгранічных раёнах, якія «здзяйсняюць акты насілля» адносна мігрантаў, беспакарана іх выцясняючы і парушаючы правы чалавека.

У той жа час, як піша аўтар са спасылкай на актывістаў, на мяжы дзейнічаюць групы людзей з правых арганізацый, якія спрабуюць патруляваць прыгранічныя лясы з мэтай выяўлення мігрантаў.

Паездка ў Кітай прэзідэнта Дуды

Згадваючы візіт у Кітай прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, аўтар спрабуе давесці, што ён не меў поспехаў адносна магчымасцей уплыву на Беларусь з дапамогай Кітая.

«У Пекіне аргументы польскага лідара, мяркуючы па ўсім, не спрацавалі… Кітайскія ўлады пагадзіліся адмяніць кароткатэрміновыя візы для палякаў і зняць забарону на імпарт польскай птушкі. І на гэтым, мабыць, усё», —

піша журналістка і адзначае, што ніякай канкрэтыкі адносна беларускага пытання па выніках візіту з вуснаў прэзідэнта ці прэм'ер-міністра не прагучала.

Блакада Малашэвічаў

Аўтар падрабязна пераказвае інфармацыю аб блакадзе пункту мытнага афармлення і сцвярджае, што да больш рашучых крокаў не дойдзе, як не дайшло летам мінулага года, калі Варшава прыгразіла закрыць усе пагранічныя пераходы.

У артыкуле прыводзяцца меркаванні польскіх экспертаў аб тым, што блакіроўка граніцы нанясе сур'ёзны ўдар не толькі па беларускай, але і па польскай эканоміцы і бізнэсу. Да таго ж пайсці на блакаду чыгуначных зносін не дазволяць як кітайцы, так і еўрапейцы.

У канцы свайго матэрыялу журналістка сцвярджае, што «галоўнай памылкай польскіх уладаў з'яўляецца сляпая вера ў тое, што ў Варшавы ёсць нейкія рычагі ціску. Насамрэч у дзеяннях Варшавы нічога нечаканага няма — усё тая ж тактыка шантажу і пагроз, у дачыненні да якой у Беларусі ўжо выпрацаваўся імунітэт».

Але ўжо само з'яўленне такога вялікага артыкула сведчыць аб тым, што ўлады напужаныя дзеяннямі Польшчы і спрабуюць супакоіць як насельніцтва, так і саміх сябе. 

Каментары3

  • Алесь
    09.07.2024
    Тогда зачем выпускать политических заключенных было?
  • Вита Ханатаева, трэба яшчэ трошкі пачкаць...
    09.07.2024
    Усё наперадзе, лукашысьцікі
  • Жэка
    10.07.2024
    Алесь, а выпусцілі толькі 1.

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так1

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла8

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →