Грамадства

Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш

У красавіку яе асудзілі да двух гадоў зняволення нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам».

Настасся Мацяш. Фота: фэйсбук Н. Мацяш

Суддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў 28 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш, піша БАЖ.

Скаргу вырашана пакінуць без задавальнення, а вырак суда першай інстанцыі — без зменаў.

Паводле прысуду, Настасся Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з'яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Belsat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюджвання з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат».

За ўдзел у нібыта «экстрэмісцкай дзейнасці» Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 еўра.

У выніку яе прызналі ўдзельніцай «экстрэмісцкага фармавання» і пакаралі двума гадамі калоніі і штрафам 500 базавых велічынь (20 000 рублёў). У яе таксама канфіскавалі камп'ютар і мабільны тэлефон. Таксама з яе спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек «у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Сваю віну Настасся Мацяш не прызнала.

Каментары

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →