Асуджанаму на 14 гадоў актывісту «Рабочага руху» ўзмацнілі пакаранне
Палітвязня Аляксандра Гашнікава перавялі на турэмны рэжым.
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе «Рабочага руху». Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.
У судзе Наваполацка 28 траўня разгледзелі справу аб узмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, піша «Вясна».
Каментары