У Маладзечне падлетак пасварыўся з дзяўчынай і са злосці зламаў дзверы гарадской бібліятэкі
Супрацоўнік бібліятэкі заўважыў пашкоджанні і выклікаў міліцыю.
Жыхар Маладзечна адпачываў у кампаніі сяброў. Дзень у падлетка не задаўся-хлопец пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Выплюхнуць адмоўныя эмоцыі 16-гадовы падлетак вырашыў на будынку гарадской бібліятэкі.
Хлопец са злосці зламаў металічны навес і пашкодзіў дзверы.
Супрацоўнік бібліятэкі заўважыў пашкоджанні і выклікаў міліцыю. Дэбашыра знайшлі па камерах назірання і затрымалі.
Цяпер у дачыненні да 16-гадовага жыхара Маладзечна распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Каментары