«Дарагія сябры! Немагчыма ўсвядоміць і вельмі складана падабраць патрэбныя словы. Сёння ноччу пасля працяглай і цяжкай хваробы пайшла з жыцця наша Насця. Мы дзякуем кожнаму з вас, хто шчыра жадаў дабра, маліўся аб здароўі і верыў. Насця заўсёды адчувала і вельмі цаніла вашу падтрымку. Пра месца і час развітання мы паведамім сёння ўвечары дадаткова», — гаворыцца ў пасце ў інстаграм-акаўнце акторкі.

Анастасія Заваратнюк праславілася дзякуючы серыялу «Мая цудоўная няня».

Анастасія Заваратнюк нарадзілася 3 красавіка 1971 года ў Астрахані. Яе маці была народнай артысткай Расіі.

Пачынала кар'еру ў тэатры МХАТ.

Шырокую вядомасць ёй прынёс серыял «Мая цудоўная няня».

Яна таксама сыграла галоўную ролю (вобраз Алены Мазанік — у фільме Галіна Памазан) ў серыяле «Паляванне на гаўляйтара» пра забойства Вільгельма Кубэ (у фільме Вільгельм Краўбэ).

У 2000-х была тэлевядоўцай, членам журы розных конкурсаў, вядучай у «Ледавіковым перыядзе».

У 2020 годзе ў яе дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу.

Чытайце таксама:

Памерла найстарэйшая сцюардэса свету. Яе працоўны стаж налічваў 70 гадоў

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Памёр брытанскі акцёр — зорка «Гульні тронаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
32
Абуральна
3