14 гульцоў «Сочы» атруціліся ў Грозным перад матчам з «Ахматам». Іх усё роўна прымусілі гуляць
«Ахмат», што цярпеў бедства ў турнірнай табліцы, учора выйграў.
Перад матчам прэм'ер-лігі галоўны трэнер «Сочы» Раберта Марэна паведаміў, што ўсяго атруціліся 19 чалавек: 14 гульцоў і 5 чалавек з персаналу каманды, піша Sota.
Марэна прыйшлося выпусціць на поле тых гульцоў, хто адчуваў сябе адносна лепш за іншых: частка футбалістаў проста не магла ўстаць, усе пакутавалі абязводжваннем.
Прычына атручэння засталася невядомай, Расійскі футбольны саюз дамовіўся перанесці матч, генеральны сакратар арганізацыі Максім Мітрафанаў заявіў, што гэта было зроблена з-за «адсутнасці афіцыйных дакументаў» ад «Сочы».
У выніку «Ахмат» — адно з дзецішчаў Рамзана Кадырава — перамог з лікам 1:0 і пакінуў зону вылету.
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары